Аднак у сапраўднасьці сыстэма Tax Free застаецца пакуль толькі ў плянах, бо няма кампаніі-апэратара гэтай сыстэмы, няма дакумэнтацыі, няма эканамічных перадумоваў для попыту на беларускія тавары.
У першы працоўны дзень новага году ў адным з найбуйнейшых менскіх гандлёвых цэнтраў — ЦУМе — пакупнікоў завабліваюць зьніжкамі, растэрміноўкай у аплаце буйных пакупак, але згадак пра новую сыстэму Tax Free, фармальна ўведзеную з 1 студзеня, няма.
Кіраўнік сэкцыі складанай бытавой тэхнікі ЦУМа ўвогуле нічога ня чуў пра Tax Free ў Беларусі:
«Пакуль у нас такой інфармацыі не было. Можа, будзе ў нас якая нарада, але пакуль не было, нічога не казалі».
Кіраўнік сэкцыі ЦУМа прызнае, што замежнікі купляюць у іх пераважна дробную бытавую тэхніку, і дапускае, што вяртаньне ПДВ зацікавіць іх болей. Але як гэтая сыстэма будзе дзейнічаць, яму незразумела.
Палажэньні наконт сыстэмы Tax Free былі ўключаныя Нацыянальным Сходам у новы Падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, паведаміла «Свабодзе» супрацоўніца Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Натальля Далгова. Аднак для таго, каб сыстэма пачала рэальна функцыянаваць, патрэбен дадатковы час:
«На сёньняшні дзень пакуль ня вызначаны апэратар для вяртаньня грошай.
Ва ўсясьветнай практыцы ёсьць кампаніі, якія непасрэдна такімі рэчамі займаюцца. Можа, хтосьці з замежных кампаній прыйдзе да нас на рынак. Мы іх апавясьцілі пра адпаведныя зьмены ў нашым падатковым заканадаўстве. Спадзяемся, што гэта будзе зроблена бліжэйшым часам. Мы б хацелі, каб ужо ў наступным годзе мэханізм Tax Free быў запушчаны і ў 2014 годзе паўнавартасна працаваў па поўнай праграме».
У 2014 годзе ў Менску плянуецца чэмпіянат сьвету па хакеі. Улады чакаюць каля 20 тысяч турыстаў і, магчыма, разьлічваюць на іхні попыт.
Афіцыйна Tax Free ў Беларусі ўводзяць, каб стымуляваць разьвіцьцё ўязнога турызму. Сярод ініцыятараў укараненьня новай сыстэмы былі Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства гандлю. Асноўныя ўмовы для выплаты ПДВ — каб замежны грамадзянін цягам аднаго дня ў адной краме патраціў ня менш за 800 тысяч рублёў. ПДВ у Беларусі складае 20 адсоткаў.
Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што цяжка разьлічваць на цікавасьць замежнікаў да беларускіх тавараў. Яны могуць вывозіць зь Беларусі хіба што сувэнірную прадукцыю, лён, карціны:
«Ну, нейкія народныя промыслы. А так, каб вывозілі ад нас тавары лёгкай прамысловасьці, расхоплівалі нашыя гарнітуры, паліто, шубы — малаверагодна. Мала што дасьць гэты праект».
Прычына слабога попыту на беларускую прадукцыю — нізкая якасьць і высокія цэны. Леанід Злотнікаў мяркуе таксама, што замежныя кампаніі кшталту Global Refund могуць і не зацікавіцца беларускай прапановай. Зь іншага боку, Беларусь уваходзіць у Мытны зьвяз, але сваю ініцыятыву наконт Tax Free ў ягоных органах не ўзгадняла, так што праблемы могуць быць і тут.
Увогуле ж узровень цэнаў у Беларусі такі, што беларусы самі езьдзяць на закупы за мяжу — ва Ўкраіну і Польшчу. Беларускія тавары стануць прывабнымі, толькі калі зноў адбудзецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты, завышаны курс якой утрымліваецца штучна, кажа Леанід Злотнікаў. Ён мяркуе, што дэвальвацыя можа адбыцца ўжо сёлета.

На сёньняшні дзень пакуль ня вызначаны апэратар для вяртаньня грошай