Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніца акцыі Femen ля КДБ — у дваццатцы жанчын году


Інтэрвію з актывісткай руху FEMEN Інай Шаўчэнка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:21 0:00

Паводле вэрсіі францускага часопіса «Мадам Фігаро» Іна Шаўчэнка знаходзіцца на 13-й пазыцыі сярод знакавых жанчын 2012 году.


Перад ёю — канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, мьянская лідарка Аун Сан Су Чжы. На першым месцы — удзельніца Pussy Riot Надзея Талаконьнікава. 22-гадовая Шаўчэнка абагнала нават ангельскую каралеву.

Роўна год таму, 21 сьнежня, у Кіеве Іна Шаўчэнка апавядала Радыё Свабода пра сябе, маці й тое, што адбылося зь імі ў Беларусі:

• «Гэта першы раз, калі мы думалі, што нас заб’юць»

• «Я адчувала, што чалавек, які камандуе намі, прафэсіянал. Ён ведае, як запалохаць, як ціснуць псыхалягічна. Нас вывезьлі ў лес, я пабачыла скіраваны на мяне нож. Я пабачыла сем велізарных мужчынаў спартовага целаскладу. Калі сказалі: „здымайце штаны“, першая думка: „Будуць гвалціць“. Я пабачыла нож — зразумела: могуць забіць. Быў шок. Зараз я яшчэ нават не ўсьведамляю, што ўсё гэта было з намі».

• «Тых, хто нас па Менску вазіў, я вельмі дакладна запомніла. Яны сваіх твараў не хавалі. Чалавек, які мяне дапытваў, — у яго была незвычайная зьнешнасьць: скулы, вузкія вочы, чорныя валасы. Я б яго пазнала. З намі два хлопцы былі ў аўтобусе, яны сябе па імені называлі: Андрэй і Дзіма».

• «Твараў тых, з другога мікрааўтобусу, я ня бачыла. Яны не дазвалялі галовы нават падымаць. А ў лесе яны сказалі, каб мы зьнялі шапкі, глядзелі на іх і слухалі, што яны кажуць. Выразна памятаю, хто ўва што быў апрануты. Адзін мужчына быў у жоўта-гарчычнай куртцы з шырокімі кішэнямі на кнопках на грудзях. Некаторыя зь іх былі ў берцах і ў спэцвопратцы. Два чалавекі былі ў чорнай форме і на рукавах у іх былі чырвоныя нашыўкі са свастыкай. Я думаю, што гэта было проста для таго, каб адцягнуць увагу. З другой машыны я б магла толькі па рэчах апазнаць».

• «Мае бацькі не разумелі, што са мной адбываецца. Да Femen я вучылася ва ўнівэрсытэце, атрымала вышэйшую адукацыю, працавала ў Кіеўскай адміністрацыі журналістам. Усё было спакойна, бацькі радаваліся і ганарыліся мною. Калі мяне выгналі з працы за ўдзел у адной з акцый Femen, я вырашыла, што ня буду шукаць альтэнатывы. Буду займацца толькі Femen. Для бацькоў гэта было цяжка. Мама нават пэўны час са мной не размаўляла».
Мы звычайныя дзяўчаты, якія сышліся на амаль шалёнай ідэі перавярнуць сьвет і ўсё зьмяніць. І ў нас гэта атрымліваецца

• «З большай часткай сваіх сваякоў я зусім не камунікую»

• «Кожны з нас трохі вар’ят. А хтосьці, можа, і зусім вар’ят. Вось як я, напрыклад, зь зялёнымі валасамі».

• «Мы звычайныя дзяўчаты, якія сышліся на амаль шалёнай ідэі перавярнуць сьвет і ўсё зьмяніць. І ў нас гэта атрымліваецца. Наш пратэст, наш топлес палохае сёньня нават такіх дыктатараў, як Лукашэнка».

• «Кожная з нас шмат чым ахвяравала, каб быць у Femen. Але я не шкадую. Цяпер у мяне ёсьць сэнс жыцьця. Мой занятак небессэнсоўны ня толькі для майго жыцьця, але і для іншых. У таго, што я раблю, ёсьць будучыня. Нават калі б нас забілі, ці мы б не вярнуліся ва Ўкраіну, то сама ідэя будзе жыць».

• «Я хачу, каб нас баяліся ўсе, хто правакуе няроўнасьць, бяспраўе, беззаконнасьць. Баяліся так, як баіцца Лукашэнка».

Іна Шаўчэнка — адна з удзельніц акцыі Femen ля беларускага КДБ 19 сьнежня 2011 году. Распрануўшыся на прыступках будынку, Іна Шаўчэнка, Аляксандра Нямчынава і Аксана Шычко патрабавалі свабоды беларускім палітвязьням. Так яны адзначылі ўгодкі разгону Плошчы.

Увечары таго ж дня дзяўчат затрымалі на менскім аўтавакзале. Усю ноч іх везьлі ў машыне, пасьля вывелі ў лес і зьдзекваліся. Іне Шаўчэнка абрэзалі нажом валасы і аблілі галаву зялёнкай. Людзі, якія гэта рабілі, называлі сябе актывістамі РНЕ. Пазьней гэтая арганізацыя катэгарычна адпрэчыла свой удзел. Праз суткі дзяўчаты знайшліся ў Ельскім раёне, на мяжы з Украінай. У ноч з 20 на 21 сьнежня аўтамабіль украінскага пасольства перавёз іх у Кіеў.

Femen знакамітыя сваімі дзёркімі акцыямі. Пасьля таго як яны сьпілавалі крыж, усталяваны ў памяць пра палітвязьняў, Іна Шаўчэнка зьехала ў Францыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG