Што да датычнасьці байцоў РНА да выкраданьня ўкраінскіх актывістак, упаўнаважаны прадстаўнік сказаў: «Не, нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць». «Я лічу, што разьвіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар і хто стаіць за гэтым — мы разьбярэмся ў бліжэйшы час», — падкрэсьліў афіцыйны прадстаўнік бюро РНА.
Заява тых, хто падпісваецца «беларускае аддзяленьне РНА» фактычна дублюе заяву старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. 21 сьнежня ў размове з журналістамі Зайцаў назваў інцыдэнт з актывісткамі FEMEN «найгрубейшай правакацыяй, характар і мэты якой трэба будзе вызначыць». Ён адзначыў, што яго людзі актывістак FEMEN «не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася».