Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргі асуджаных у Сьвіслачы не задаволілі


Ушанаваньні памяці паўстанцаў сёлета ў Сьвіслачы
Ушанаваньні памяці паўстанцаў сёлета ў Сьвіслачы

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргі сьвіслацкіх актывістаў Віктара Дзесяціка, Юры Глебіка і Анатоля Валюка.

Яны абскарджвалі рашэньне Свілацкага раённага суду, які аштрафаваў іх на мільён рублёў кожнага за ўдзел у акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага.

Паводле Віктара Дзесяціка, усе тры скаргі ў абласным судзе разглядаліся трыма рознымі судзьдзямі. Прычым, зь ягоных словаў, даволі фармальна, за некалькі хвілінаў. Ніякія довады з боку Дзесяціка, Глебіка і Валюка да ўвагі прынятыя не былі.

27 кастрычніка ў Сьвіслачы падчас ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага міліцыянты затрымалі 4-х маладзёнаў. На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.

Пазьней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алеся Крата зь Менску, Вітольда Ашурка зь Бярозаўкі да 3 сутак арышту. Гарадзенца Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў. Ён падаваў скаргу ў абласны суд, але яна таксама не была задаволена.

Яшчэ амаль праз месяц былі асуджаныя да штрафаў мясцовыя актывісты са Сьвіслачы Віктар Дзесяцік, Анатоль Валюк і Юры Глебік, а таксама актывіст зь Бярозаўкі Сяргей Трафімчык. Пратаколы складзены таксама на гарадзенскіх актывістаў Алеся Кіркевіча і Вадзіма Саранчукова і Ірыну Данілоўскую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG