«Гэтую вайну аб’явіў памазанік Божы, імпэратар Аляксандар І, а Беларусь у той час была часткай Расеі. Цяпер жа частка беларускай інтэлігенцыі, зыходзячы з пазыцыяў сёньняшняга дня, заяўляе, што для Беларусі гэтая вайна не зьяўляецца айчыннай. Я гэтым вельмі засмучаны. Баюся, што такім шляхам некаторыя людзі могуць правесьці паралелі зь Вялікай Айчыннай вайной супраць фашысцкай Германіі, і тады незразумела, каго ж вызвалялі, ад каго вызвалялі Беларусь: ці то ад фашыстаў, ці то ад рускіх акупантаў.
Нельга пляваць у гісторыю. У Расеі да гэтага яшчэ пакуль не дайшло, і мы глядзім на гэта не з ідэалягічнага пункту гледжаньня, а як на вяхі нашай гісторыі. І менавіта пра гэта павінныя памятаць заўжды. Мы праводзім шмат навуковых канфэрэнцыяў, каб усё гэта патлумачыць, але нас зьдзіўляе, што Акадэмія навук Беларусі закрэсьлівае слова айчынная з падачы нейкіх самарскіх навукоўцаў.
Я хачу нагадаць, што 220 тысяч беларусаў ваявалі ў шэрагах арміі Расейскай Імпэрыі супраць Напалеона. А для таго часу гэта вельмі вялікая лічба. Я думаю, што людзі, якія выпінаюць гэта пытаньне на вастрыё, ня дбаюць пра беларускія нацыянальныя інтарэсы, а яны дбаюць пра польскія нацыянальныя інтарэсы і яны хочуць зьвесьці нас туды».