Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: На кожнай тоне нафты для Беларусі Расея губляе 500 даляраў

абноўлена

Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў
Дагэтуль канчатковая лічба пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь на 2013 год ня ўзгоднена. «Вы хочаце мець 23 мільёны тон, мы пакуль згодныя даваць 18,5 мільёна тон», — заявіў 19 сьнежня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

«Я ведаю, што ўнутраныя патрэбы Беларусі ацэньваюцца прыкладна ў 7-8 мільёнаў тон, а кожная тона нафты, якую мы прадаём у Беларусь, дае схаваныя страты расейскага бюджэту на 500 даляраў. Мы ведаем, што бюджэт Беларусі на 2013 год расьпісаны з разьліку атрыманьня 23,5 мільёна тон нафты. Калі ня ўдасца вырашыць гэтае пытаньне цягам найбліжэйшых дзён, дык мы пастараемся зрабіць так, каб у першым квартале нафта ішла ў Беларусь высокімі тэмпамі».

Аляксандар Сурыкаў таксама выказаўся наконт таго 1,5 мільярда даляраў, якія Расея страціла праз тое, што Беларусь пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў прадавала за межы прадукцыю з расейскай нафты:

"Уявіце, што сусед выцягнуў з вашай кішэні частку вашых грошай. Што б вы рабілі? Ці патрабавалі б вы, каб ён іх вярнуў? Так і мы патрабуем. І гэта ня простае патрабаваньне вярнуць грошы. Ведаеце, нам крыўдна, палітычна крыўдна за тое, як з намі паступае тая краіна, зь якой мы будуем саюзную дзяржаву.

Эканамічны аглядальнік Тацяна Манёнак: «Усе паказьнікі бюджэту Беларусі на 2013 год цалкам зыходзяць з таго, што мы атрымаем менавіта 23 мільёны тон расейскай нафты. Гэта азначае 100% загрузку нафтаперапрацоўчых заводаў, а значыць і нафтахіміі. І калі мы атрымаем 23 мільёны па нафтаправоднай сыстэме, а гэта таньней, чым па чыгунцы, то гэта будзе азначаць больш танныя нафтапрадукты на ўнутраным рынку і больш магчымасьцяў зарабіць на экспарце.

Галоўная ўмова падпісаньня дамовы з боку Масквы — вяртаньне на расейскі рынак часткі беларускіх нафтапрадуктаў. Паводле маёй інфармацыі, беларускі бок пагаджаецца вярнуць прыкладна 700 тысяч тон высокаактанавага бэнзіну. А расейцы, з маіх крыніцаў, могуць паставіць 18,5 мільёна тон нафты праз трубу. Але патрабуюць за гэта 1 мільён тон бэнзіну, столькі сама дызпаліва, якога не хапае ў РФ, і 200 тысяч тон рэактыўнага паліва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG