Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязьняў


Victoria Nuland
Victoria Nuland

У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».

«Праз два гады пасьля пачатку беларускімі ўладамі жорсткіх ганеньняў на грамадзянскую супольнасьць, дэмакратычную апазыцыю і незалежныя сродкі масавай інфармацыі нашы думкі — пра палітычных зьняволеных, якія працягваюць заставацца ў турмах, і мы паўтараем свой заклік да іх неадкладнага і безумоўнага вызваленьня. Мы нагадваем пра сумесную заяву, зробленую нашымі краінамі 1 сьнежня 2010 году, у якой было пацьверджана, што большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека застаецца цэнтральнай тэмай у пытаньні паляпшэньня двухбаковых адносін. Мы шкадуем, што замест гэтага кіраўніцтва Беларусі ўстала на шлях самаізаляцыі, пачаўшы рэпрэсіі супраць уласнага народа», — сказана ў заяве.

«У другую гадавіну падзей 19 сьнежні 2010 году мы адзначаем няспраўджаныя абяцаньні беларускага кіраўніцтва і пацьвярджаем сваю гатоўнасьць дапамагчы народу Беларусі ў пабудове дэмакратычнай, квітнеючай і па-сапраўднаму незалежнай эўрапейскай дзяржавы», — заяўляе прэсавы сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG