Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акт Магніцкага» падпісаны


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу падпісаў «акт Магніцкага», прыняты абедзьвюма палатамі Кангрэсу.

Дакумэнт прадугледжвае ўвядзеньне візавых і фінансавых санкцыяў у дачыненьні да грамадзян Расеі, якія маюць дачыненьне да сьмерці ў маскоўскім сьледчым ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, а таксама да іншых парушэньняў правоў чалавека. Адначасова законапраект адмяняе папраўку Джэксана-Вэніка аб абмежаваньні гандлю з Расіяй.

Раней у пятніцу Дзярждума прыняла ў першым чытаньні законапраект аб забароне ўезду ў Расію шэрагу амэрыканскіх грамадзян.

Як паведамляюць агенцтвы, у сьпіс неўязных уключаныя грамадзяне ЗША, якія маюць дачыненьне да злачынстваў супраць грамадзянаў Расеі, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама тыя, хто вынес неабгрунтаваныя і несправядлівыя прысуды ў дачыненьні да расейцаў або ажыцьцяўляе іх неабгрунтаваны юрыдычны перасьлед. Прадугледжваюцца таксама арышт фінансавых ці іншых актываў такіх грамадзян і забарона на любыя зьдзелкі з уласнасьцю і інвэстыцыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG