Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зьбіцьці Сарочыка падазраюцца 4 міліцыянты


Васіль Сарочык. Сьляды ад кайданкоў
Васіль Сарочык. Сьляды ад кайданкоў

Сьледзтва прызнала падазраванымі ва ўчыненьні злачынства на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае службовай асобай, што яўна выходзіць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных па службе) чатырох службовых асоб Ленінскага РУУС Менску. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго, «УСК ва ўзаемадзеяньні з органамі ўнутраных спраў праводзіць комплекс сьледчых дзеяньняў, скіраваных на ўстанаўленьне ўсіх акалічнасьцяў учыненьня супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка».

На падставе арт. 223 і 224 КПК з удзелам пацярпелага 11 сьнежня былі праведзены працэдуры апазнаньня. Паводле іх вынікаў, а таксама згодна зь іншымі матэрыяламі крымінальнай справы сьледзтвам былі прыняты працэсуальныя рашэньні аб прызнаньні супрацоўнікаў міліцыі падазраванымі. Мера стрыманьня ў дачыненьні да іх пакуль не абіралася.

У статусе падазраванага знаходзіцца опэрупаўнаважаны Жанна Багданоўская і трое супрацоўнікаў-мужчын, якіх апазнаў Сарочык.

Аб катаваньнях у дачыненьні да пэнсіянэра Сарочыка, вартаўніка аўтастаянкі, разьмешчанай па вуліцы Малініна ў Менску, якая належыць УП «Рамен», паведаміла праваабарончая інфармацыйна-асьветная ўстанова «Платформа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG