Даведка «Свабоды»:
Нарадзіўся 15 траўня 1975 г. у Менску.
Вучыўся ў менскай матэматычнай школе №19, Беларускім гуманітарным
ліцэі. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «палітоляг-юрыст». Узначальваў Аб’яднаньне беларускіх студэнтаў. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах.
Працаваў у турыстычным бізнэсе. У 2004—2008 г. намесьнік старшыні партыі БНФ. Пасьля вылучэньня на пост старшыні партыі ў 2008 г. выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва.
З 2003 па 2007 г. дэпутат Пухавіцкага раённага савету, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў, выдавец газэты «Рэгіён». З 2006 г. антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ. У 2007—2008 г. юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане. У 2008—2010 г. юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу.
Жанаты, мае дзьвюх дачок.
Быў кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. 20 сьнежня арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. 19 лютага 2011 г. адпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Міхалевіча вязьнем сумленьня.
Зрабіў заяву пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, каб выйсьці з турмы.
Уцёк зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.