1 сьнежня — Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам. Паводле зьвестак аддзелу прафіляктыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, паводле стану на 1 лістапада 2012 году ў Беларусі зарэгістраваны 14 001 выпадак ВІЧ-інфэкцыі. З пачатку году выяўлена больш за 1100 інфікаваных.
І хоць Беларусь па статыстыцы выглядае значна лепш за сваіх суседзяў (ва Ўкраіне з 45-мільённым насельніцтвам, да прыкладу, каля 360 тысяч ВІЧ-інфікаваных), сытуацыя выклікае трывогу.
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Ігар Гаеўскі: «12 чалавек на кожныя 10 тысяч жыхароў — гэта ўнушальная лічба».
Штомесяц 100 беларусаў даведваюцца пра свой дыягназ «ВІЧ-інфэкцыя». І калі раней лічылася, што часьцей за ўсё гэтым небясьпечным вірусам заражаецца моладзь, то сёньня больш за 40% заражэньняў прыпадае на асобаў 30–39 гадоў.
Гаеўскі: «Прычым гэта ня тыя людзі, якія вядуць амаральны лад жыцьця, у сэкс-бізнэсе працуюць і гэтак далей. Гэта звычайныя грамадзяне, якія працуюць на вытворчасьці, у офісах. Але ў іх сфармаваўся такі сьветапогляд, што яны сябе з гэтай праблемай не асацыююць. Яны лічаць, што гэта тычыцца кагосьці, але ня іх».
Беларускае грамадзтва дагэтуль у бальшыні сваёй вельмі насьцярожана ставіцца да ВІЧ-інфікаваных. Прычым часьцяком недасьведчанымі і неадукаванымі ў гэтым пляне бываюць нават выкладчыкі і мэдыкі. Адзін з кіраўнікоў Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Супольнасьць людзей, якія жывуць зь ВІЧ», Яўген, нядаўна праводзіў трэнінг для выкладчыкаў ВНУ, якія маюць пэўны досьвед і навыкі ў працы з моладзьдзю. Працаваў Яўген з адкрытым статусам — не хаваў, што сам ВІЧ-інфікаваны. І вось што ён распавёў:
«Адзін з гэтых выкладчыкаў быў мэдыкам. І такога я наслухаўся менавіта ад мэдыка! Аказваецца, ВІЧ можна заразіцца пры пераліваньні крыві, і тэрапіі ў нас у краіне няма. Я ўжо ня стаў казаць, што калі мы паведамім пра вашы веды на працу, вас проста звольняць. Ну як гэта пераадолець? Два дні мы працавалі, два дні тлумачылі — я працаваў з адкрытым статусам — і магу сказаць, што мала гэта дапамагло».
З 1987 па 1 лістапада 2012 году ад ВІЧ-інфікаваных мацярок нарадзілася 2185 дзетак. Толькі з пачатку гэтага году нарадзілася 182. Дыягназ «ВІЧ-інфэкцыя» пацьверджаны ў 210 дзетак. Пры правільных паводзінах маці, выкананьні рэкамэндацыяў лекараў дзіця можа быць цалкам здаровым.
ВІЧ-інфікаваная Вольга нарадзіла сына. Спачатку вельмі перажывала, непакоілася, прайшла разам зь дзіцем дзясяткі розных абсьледаваньняў:
— Сыну ўжо 3 гады і 8 месяцаў. У нас усё цудоўна, хлопчык здаровы.
— А ў дзіцячы садок ён ходзіць?
— Так, ходзіць.
— Ці ёсьць нейкія праблемы ў садку? Можа, дыскрымінацыя?
— Ніякіх праблемаў няма, таму што ў яго няма ніякага дыягназу, сына зьнялі з уліку, ніякіх дадатковых абсьледаваньняў не праводзіцца. Мне сказалі: „Усё, бывайце. Хлопчык здаровы“. У мяне таксама са здароўем усё добра. Тэрапію яшчэ не прымаю, хаця ўжо шмат гадоў жыву зь ВІЧ. Так што ўсё нармальна і ў мяне таксама».
Галоўны санітарны лекар Ігар Гаеўскі кажа, што ВІЧ — ужо не прысуд:
«Амаль у 7 разоў вэртыкальная трансьмісія перадачы ад маці да дзіцяці зьнізілася. У 2 разы зьнізіўся паказьнік летальнасьці ад ВІЧ-СНІД. СНІД ужо не зьяўляецца сьмяротным дыягназам. Калі чалавек, атрымаўшы гэты дыягназ, прыслухаўся да рэкамэндацыяў мэдыкаў, выбраў пэўную мадэль паводзінаў, то, як правіла, ад ВІЧ-СНІД ён ужо не памірае».
Але сытуацыя ўсё адно застаецца складанай: усяго ў Беларусі памерла 3008 ВІЧ-інфікаваных пацыентаў, у тым ліку ў стадыі СНІДу — 1676. За 10 месяцаў 2012 году памерла 317 чалавек.

Гэта ня тыя людзі, якія вядуць амаральны лад жыцьця, у сэкс-бізнэсе працуюць і гэтак далей. Гэта звычайныя грамадзяне, якія працуюць на вытворчасьці, у офісах
«Адзін з гэтых выкладчыкаў быў мэдыкам. І такога я наслухаўся менавіта ад мэдыка! Аказваецца, ВІЧ можна заразіцца пры пераліваньні крыві, і тэрапіі ў нас у краіне няма. Я ўжо ня стаў казаць, што калі мы паведамім пра вашы веды на працу, вас проста звольняць. Ну як гэта пераадолець? Два дні мы працавалі, два дні тлумачылі — я працаваў з адкрытым статусам — і магу сказаць, што мала гэта дапамагло».
З 1987 па 1 лістапада 2012 году ад ВІЧ-інфікаваных мацярок нарадзілася 2185 дзетак. Толькі з пачатку гэтага году нарадзілася 182. Дыягназ «ВІЧ-інфэкцыя» пацьверджаны ў 210 дзетак. Пры правільных паводзінах маці, выкананьні рэкамэндацыяў лекараў дзіця можа быць цалкам здаровым.
ВІЧ-інфікаваная Вольга нарадзіла сына. Спачатку вельмі перажывала, непакоілася, прайшла разам зь дзіцем дзясяткі розных абсьледаваньняў:
— Сыну ўжо 3 гады і 8 месяцаў. У нас усё цудоўна, хлопчык здаровы.
— А ў дзіцячы садок ён ходзіць?
— Так, ходзіць.
— Ці ёсьць нейкія праблемы ў садку? Можа, дыскрымінацыя?
— Ніякіх праблемаў няма, таму што ў яго няма ніякага дыягназу, сына зьнялі з уліку, ніякіх дадатковых абсьледаваньняў не праводзіцца. Мне сказалі: „Усё, бывайце. Хлопчык здаровы“. У мяне таксама са здароўем усё добра. Тэрапію яшчэ не прымаю, хаця ўжо шмат гадоў жыву зь ВІЧ. Так што ўсё нармальна і ў мяне таксама».
СНІД ужо не зьяўляецца сьмяротным дыягназам