«Мы трапілі ў цяжкую эканамічную сытуацыю, — расказала „Свабодзе“ старшыня „Эгіды“ Натальля Бялянава. — Кошты вэтэрынарных паслуг істотна падвысіліся, а выдаваць талёны на лячэньне жывёл мы сталі яшчэ болей. Толькі стэрылізацыя адной жывёліны каштуе ад 350 да 600 тысяч рублёў. Часта каты і сабакі трапляюць да нас у стане, калі перш чым стэрылізаваць, іх неабходна вылечыць і прышчапіць. Пакрыць запазычанасьць у 30 мільёнаў рублёў нам будзе досыць цяжка».
Яшчэ адзін буйны пункт выдаткаў «Эгіды» — рэкляма. Абаронцы бадзяжных жывёл разьмяшчаюць каталёгі сваіх гадаванцаў у СМІ і ў грамадзкім транспарце, каб знайсьці ім новых гаспадароў.
З просьбай дапамагчы да шырокай грамадзкасьці «Эгіда» зьвярнулася ў сярэдзіне лістапада. На рахунак аб’яднаньня ўжо паступіла каля 9 мільёнаў беларускіх рублёў:
«Мы не чакаем, што нам дапаможа дзяржава, але вельмі радуемся, што ў нас ёсьць неабыякавыя прыхільнікі, якія маюць спагаду», — дзякуе Натальля Бялянава.