Кіраўніцтва царквы «Новае жыцьцё» правяло тэрміновую нараду ў зьвязку з патрабаваньнем Вышэйшага гаспадарчага суду вызваліць будынак царквы да 5 сьнежня гэтага году. Пастанавілі ўзмацніць духоўную барацьбу, а менавіта — удзень і ўвечары праводзіць адмысловыя малітвы. Пагроза высяленьня вельмі рэальная, тым ня менш намераў пакідаць будынак кіраўніцтва і вернікі ня маюць, паведаміў юрыст і вернік царквы Сяргей Луканін:
«Вельмі цікава тое, што цягам трох год, ад 2009 году, калі было вынесена рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду, судовыя выканаўцы не рабілі ніякіх спробаў нас адсюль выселіць. Зараз жа такая спроба ёсьць. Вядома, улады да чагосьці рыхтуюцца. Але за намі Бог, і я ўпэўнены, што ён нас абароніць і ў гэтым выпадку».
За будынак царквы «Новае жыцьцё» вернікі змагаюцца ўжо сем гадоў. Яшчэ ў 2005 годзе Менгарвыканкам сваім рашэньнем пазбавіў царкву зямлі, прымусова выкупляў будынак. Адбылося больш за 30 судоў, усе іх царква прайграла. У 2006 годзе больш за 200 вернікаў цягам 23 дзён трымалі галадоўку. І зараз людзі па-ранейшаму ўпэўненыя ў праўдзівасьці сваёй пазыцыі, кажа адна з актывістак Ала Паплаўская:
«Нашая пазыцыя не зьмянілася: мы як былі законнымі ўладальнікамі гэтага будынка, так і застаёмся. Вядома, шкада, што дзяржава ці ўлады настойваюць, каб забраць гэты будынак. Але мы верым, што Бог як дапамагаў нам адстаяць гэты будынак і быў на нашым баку заўсёды, так застанецца і зараз».
Кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій, палітоляг Уладзімір Мацкевіч таксама прымаў удзел у галадоўцы разам зь вернікамі царквы «Новае жыцьцё» на знак салідарнасьці. Ён кажа, што грамадзянская супольнасьць павінна падтрымаць «Новае жыцьцё» і гэтым разам. Новы наступ уладаў ён пракамэнтаваў гэтак:
«Думаю, што зараз улады праводзяць перагрупоўку сваіх сілаў, каб забясьпечыць сабе існаваньне да 2015 году. Таму правяраюць здольнасьць да супраціву, правяраюць, хто яшчэ „жывы“, на што яны могуць пайсьці, а што не чапаць. Таму, да прыкладу, „вісела“ пытаньне офісу „Вясны“, і толькі зараз выселілі. Гэтак жа адбываецца і з царквой, бо аблога „Новага жыцьця“ цягнулася вельмі даўно, і вось толькі зараз яны вырашылі паспрабаваць, каб праверыць на гэтым і здольнасьць царквы, і нашай салідарнасьці».
Як паведаміў юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін, кіраўніцтва царквы будзе зьбірацца на адмысловыя нарады штодня, каб у надзвычайных сытуацыях прымаць тэрміновыя рашэньні.