Ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў», у якую ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх арганізацый, правялі круглы стол у справе пытаньняў абароны Курапатаў.
У выніку было прынятае рашэньне зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт і Генэральную пракуратуру з просьбай правесьці расьсьледаваньне па факце будаўніцтва «Бульбаш-холу», а таксама высьветліць, чаму інфармацыя пра будаўніцтва была схаваная ад грамадзтва.
Удзельнікі паседжаньня таксама прынялі рашэньне зьвярнуцца да ўраду з просьбай зьнесьці будынак «Бульбаш-холу», каб на гэтым месцы стварыць музэй ахвяраў таталітарных рэпрэсій. З адпаведнай заявай да грамадзкасьці ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» выступіць падчас акцыі памяці, якая адбудзецца ў Курапатах 29 лістапада.