27 кастрычніка яны бралі ўдзел ва ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 года. Супрацоўнікі міліцыі зьвінавацілі іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
У гэтай справе ўжо асуджаны чатыры актывісты: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алесь Крот зь Менску, Вітольд Ашурка зь Бярозаўкі атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў. Іх затрымалі ў дзень, калі адбывалася імпрэза.
27 кастрычніка ў Сьвіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. З гэтае нагоды ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.
Актывістаў Алеся Кіркевіча і Сяргея Трафімчыка, якія таксама бралі ўдзел ва ўшанаваньні памяці паўстанцаў, выклікалі ў міліцэйскія пастарункі па месцы жыхарства ў Горадні. У іх узялі тлумачэньні, бо са Сьвіслачы прыйшоў рапарт паводле якога яны бралі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Яны перакананыя, што іх таксама чакае суд у Сьвіслачы.