У сельгасакадэміі, на тэрыторыі якой ён быў усталяваны, тлумачаць, што ён стаяў нібыта ў няўдалым месцы і што яго эстэтычная вартасьць не адпавядала маштабу постаці Купалы ў беларускай культуры. Тым часам некаторыя горацкія актывісты гатовыя выкупіць памятны знак, каб яго ня зьнішчылі.
Цяпер памятны знак захоўваецца на складзе сельскагаспадарчай акадэміі. Прыбралі яго, як высьветлілася, яшчэ да «Дажынак», якія адбыліся сёлета пры канцы верасьня. Пра тое, што знаку ня стала, паведаміў жыхар райцэнтру мясцовай газэце «Ўзгорак». Чаму вырашылі дэмантаваць знак, усталяваны больш за дзесяць год таму, тлумачыць супрацоўнік акадэміі:
«Было няўдалае месца, дзе ён быў устаноўлены. І наагул мы хочам яго крыху інакшым зрабіць, калі зьявяцца фінансы. Мо я і памыляюся, але ён зроблены як надмагільная дошка. Мы ж павінны паважаць гэтага чалавека, а гэтай надмагільнай плітой мы яго зьневажаем. Але ў любым выпадку ён цяпер знаходзіцца на тэрыторыі пад аховай».
Паводле суразмоўніка, памятны знак Купалу неаднаразова апаганьваўся. Перад тым, як яго дэмантаваць, на сьцяне будынка акадэмічнай бібліятэкі 1 верасьня, заяўляе ён, адкрылі памятную дошку.
Задума выкупіць памятны знак Купалу, каб уратаваць ад зьнішчэньня, зьявілася ў аднаго зь мясцовых рупліўцаў беларускай культуры. Шырокай падтрымкі ідэя пакуль не атрымала. Сам ініцыятар таксама ўстрымліваецца ад таго, каб яе публічна агучваць. Тым ня менш лёс памятнага знаку хвалюе многіх.
«Мне як былому студэнту акадэміі баліць гэтае пытаньне. Гэтую пліту ня варта зьнішчаць. Варта яе перадаць, напрыклад, музэю. Нельга пазбаўляцца маёмасьці, якая зьвязаная з гісторыяй ці з гістарычнымі асобамі, такімі, як Купала. Купала шмат разоў бываў у Горках. Перадаваў сюды кніжкі», — мяркуе журналіст Ільля Заранок.
Сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Віктар Каралькоў зазначае:
«Гэты памятны знак далёкі ад эстэтычнай дасканаласьці. Гэта звычайная пліта, як на могілках. У Горках абавязкова павінен быць паўнавартасны помнік вялікаму нашаму Купалу. Што рабіць з гэтай плітой? Яе трэба недзе пакласьці на кансэрвацыю, пакуль ня будзе прынята разумнае рашэньне, што з гэтай плітой рабіць».
Чаму памятны знак Янку Купалу зрабілі такім змрочным і абралі для яго ўсталяваньня непрыдатнае месца? Пэўнага адказу на гэтыя пытаньні знайсьці не ўдалося. Былы супрацоўнік акадэміі, гісторык Аляксандар Каданчык зазначае:
«Я ня ведаю — кім, як і калі прымалася такое рашэньне і хто вызначаў праект гэтага знаку ў гонар Купалы. Вось некаму прыйшло ў галаву: «Бабах — зрабілі, і ўсё».
У культурным асяродзьдзі Горак абураюцца ня толькі тым, што памятны знак Купалу прыбралі, але і тым, як гэта сталася. Калі пераносілі, напрыклад, помнік Леніну з цэнтральнай плошчы райцэнтру, то ўлады абвясьцілі грамадзкае абмеркаваньне — куды яго паставіць. А вось з Купалавым знакам усё зрабілі цішком.