У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязьняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Натальлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Эўрапарлямэнту Марцінам Шульцам.
Таксама яны сустрэліся з дэлегацыяй па Беларусі і камітэтам па правах чалавека Эўрапарлямэнту, з дэпутатам Эўрапарлямэнту з Польшчы Яцкам Сарыюш-Вольскім.
На 7 лістапада заплянаваная сустрэча з камісарам Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.
«Наша мэта — нагадаць пра сытуацыю з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі, а таксама падзякаваць за падтрымку. І, безумоўна, прасіць далейшай падтрымкі», — сказала карэспандэнту «Свабоды» Марына Адамовіч.