Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голдрыч: Для нас выбары — гэта сьвята дэмакратыі


Голдрыч: народ ЗША аб’ядноўвае свабода, выбар і дэмакратыя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00
Наўпроставы лінк

Голдрыч: народ ЗША аб’ядноўвае свабода, выбар і дэмакратыя

Пра гэта заявіў кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

«Выбарчыя кампаніі ў ЗША праходзяць даволі доўгі час. Трэба прызнаць, што няма дасканалай сыстэмы. Але я цахеў бы нагадаць словы Чэрчыля, які казаў, што дэмакратыя — гэта горшая форма кіраваньня, калі не лічыць усіх астатніх. Мы разумеем, што нашая сыстэма недасканалая, але мы стараемся палепшчыць яе, наколькі гэта магчыма», — заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

У гатэлі Crown Plaza амбасада ЗША зладзіла імпрэзу з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Экспэрты, журналісты, грамадзкія дзеячы і палітыкі змаглі назіраць як тэлеканалы CNN і Euronews асьвятляюць падлік галасоў.

Мінулую выбарчую ноч спадар Голдрыч назваў праявай у дзеяньні «старэйшай і мацнейшай дэмакратыі ў сьвеце »:

«Мы хацелі б падзяліцца гэтым досьведам з вамі, бо ведаем, што выбары ў ЗША ўплываюць не толькі на жыхароў Злучаных Штатаў, але і людзей ва ўсім сьвеце. І мы ведаем, што гэтыя выбары цікавыя ўсім. Нашая выбарчая кампанія даволі доўгая, займае амаль год, часам яна больш падобная на спорт, а не выбары. Але ўрэшце ў гэтых выбарах важныя людзі, ідэі, лідэрства. Ёсьць шмат ідэй, якія разьдзяляюць амэрыканскую нацыю, але тое, што мы бачылі сёньня, гэта тыя ідэі, якія нас яднаюць: выбар, свабода, дэмакратыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG