Пра гэта паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павел Фёдараў.
«Больш высокія лічбы, на жаль, пакуль не падтрымліваюцца тэхнічнымі абмежаваньнямі трубаправодаў, і будуць патрабаваць павелічэньня зваротных паставак нафтапрадуктаў», — сказаў Фёдараў.
Паводле намесьніка міністра, дасягненьне такіх дамоўленасьцяў яго ведамства разглядае як посьпех перамоваў.
Раней першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заяўляў, што Расея, паводле дамоўленасьцяў, паставіць у чацьвёртым квартале 5,3 млн тон нафты.
Непаразуменьні ў нафтавых дачыненьнях паміж Беларусьсю і Расеяй узьніклі пасьля таго, як расейскае кіраўніцтва абвінаваціла афіцыйны Менск ва ўхіленьні ад сплаты мыта ў расейскі бюджэт. Маўляў, пад выглядам растваральнікаў беларускі бок экспартаваў на эўрапейскі рынак нафтапрадукты. У выніку расейскі бюджэт не далічыўся амаль паўтара мільярда даляраў. Ужо ў чацьвёртым квартале гэтага году Расея зьменшыла пастаўкі нафты ў Беларусь.