Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гарадзенскі палімпсэст» у польскім консульстве


Алесь Смалянчук і Натальля Сьліж
Алесь Смалянчук і Натальля Сьліж

У Горадні пачалася двухдзённая навуковая канфэрэнцыя «Гарадзенскі палімпсэст». Яна адбываецца ў памяшканьні Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук падкрэсьліў, што такая канфэрэнцыя адбываецца пяты раз. Сёлета было вырашана прысьвяціць яе памяці вядомага беларускага гісторыка, археоляга, грамадзкага і палітычнага дзеяча Міхася Ткачова, паколькі днямі была сумная дата — дваццаць гадоў з дня яго сьмерці. «Спадзяемся, што дух Ткачова будзе падтрымліваць нашу канфэрэнцыю», — сказаў спадар Смалянчук.

Генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч сказаў: яму прыемна, што ў памяшканьні консульства адбываецца гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная Горадні. Паколькі ў Польшчы ўвесь час не хапае ведаў аб гэтым горадзе. Таму важная кожная сустрэча гісторыкаў, якая паглыбляе веды пра Горадню і папулярызуе іх. Ён выказаў спадзяваньне, што матэрыялы пятага «Палімпсэсту» будуць апублікаваныя, і — жаданьне, каб наступныя канфэрэнцыі таксама атрымалі падтрымку ад польскага консульства. А таксама, каб на ёй былі шырока прадстаўленыя польскія навукоўцы, бо стала вядома, што, на жаль, некаторыя зь іх не атрымалі беларускіх візаў і не прыехалі. Важна, каб дыялёг у асяродзьдзі гісторыкаў мог адбывацца свабодным чынам з карысьцю для абодвух бакоў, падкрэсьліў Анджэй Хадкевіч. Ён пажадаў удзельнікам цікавых дыскусій.
Генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч
Генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч

Алесь Смалянчук нагадаў, што выйшлі чатыры тамы з тэкстамі ўдзельнікаў «Палімпэсту», якія зрабілі немалы даробак у гістарычную урбаністыку. На жаль, гістарычны факультэт гарадзенскага ўнівэрсытэту, маючы вялікія магчымасьці дасьледаваць гісторыю гораду, іх выкарыстоўвае слаба. А вывучаць амаль тысячагадовую гісторыю Горадні, якая ўмясьціла ў сябе падзеі эўрапейскага маштабу, складана, калі гэтым займаецца кола энтузіястаў, сказаў Смалянчук. Кандыдат гістарычных навук Натальля Сьліж падкрэсьліла: удзельнікамі «Палімпсэсту» зроблены сур’ёзныя дасьледаваньні, што датычаць магдэбургскага права, гарадзенскага магістрату, гродзкага, каптуровага, земскага, замкавага судоў, а таксама соймікаў.

Першыя даклады і дыскусіі былі прысьвечаны Горадні ў эпоху Вялікага княства Літоўскага. Доктар навук Алег Латышонак зь Беластоку паспрабаваў вывучыць карані герба з аленем сьвятога Губэрта. Ён падкрэсьліў, што папулярнасьць гэтага сьвятога, заступніка паляўнічых у Горадні, прыпадае на ХVІІІ стагодзьдзе, на часы караляваньня Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ, якія любілі паляваньне. Раней няма сьведчаньняў, што Горадня атрымала ў якасьці герба менавіта аленя сьвятога Губэрта. Таму навуковец выказаў сваю вэрсію: патронам Горадні пачаткова мог быць сьвяты Амэрык Вэнгерскі, які, паводле легенды, сустрэў у лесе аленя, праўда, бяз крыжа паміж рагамі, якім вылучаецца гарадзенскі алень.
Натальля Сьліж і Алег Латышонак, які чытае свой даклад
Натальля Сьліж і Алег Латышонак, які чытае свой даклад

Кандыдат гістарычных навук Алег Ліцкевіч зь Менску атрымаў станоўчую адзнаку ад калегаў за распрацаваную ім тэму пра зьмену назвы і межаў Горадні і гарадзенскай зямлі ў ХІІІ-ХІV стагодзьдзях. Тым часам як кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук сягнуў «гарадзенскіх падмуркаў», каб дазнацца, калі напраўду паўстаў горад, ці можна лічыць афіцыйна прынятую дату — 1128 год — за канчатковую?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG