Як чакаецца, Абама і Ромні правядуць большую частку свайго часу ў бліжэйшыя некалькі дзён у штатах, дзе апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што ніводзін зь іх не забясьпечыў сабе выразнай перавагі. Да гэтых штатаў належаць: Агаё, Каларада, Аёва, Фларыда, Нью-Гэмпшыр, Вісконсін, Вірджынія і Нэвада.
Пераможцам у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША не зьяўляецца кандыдат, які набярэ найбольшую колькасьць галасоў па ўсёй краіне, а той, хто атрымае ня менш за 270 галасоў гэтак званай Калегіі электараў. Кожны штат мае сваю долю галасоў электараў, якая залежыць ад яго памераў. Усіх электараў — 538.
Апошнія агульнанацыянальныя апытаньні працягваюць паказваць, што Абама і Ромні маюць больш-менш роўныя шанцы на перамогу.
Пасля паўзы, спрычыненай ураганам «Сэндзі», Барак Абама працягнуў выбарчую кампанію ў штаце Вісконсін і Нэвада, а Ромні наведаў штат Вірджынія.
Абодва кандыдаты імкнуліся засяродзіць увагу выбарцаў на тэме зьменаў.
Выступаючы ў Вірджыніі, Ромні крытыкаваў Абаму як прыхільніка вялікай колькасьці чыноўнікаў у фэдэральным урадзе.
Ромні і Рэспубліканская партыя выступаюць супраць фэдэральнага ўраду вялікіх памераў, аргумэнтуючы, што залішняе рэгуляваньне запавольвае эканамічны рост.
Ромні цьвердзіць, што пасьля некалькіх гадоў маруднага эканамічнага росту, Амэрыка мае патрэбу ў «рэальных зьменах».
«Гэтыя выбары будуць мець вялікія наступствы, і я думаю, што вы гэта разумееце. Я ведаю, што ёсьць людзі, якія лічаць, што мы павінны працягваць ісьці цяперашнім курсам, і якія думаюць, што справы цяпер ідуць проста выдатна. Я ня думаю, што захаваньне статус-кво будзе правільным курсам для Амэрыкі. Я лічу, што Амэрыцы ўрэшце патрэбныя рэальныя зьмены. Мы гэта паабяцалі і мы зьбіраемся прынесьці гэтыя зьмены амэрыканскаму народу,» — сказаў Ромні ў горадзе Досуэл у Вірджыніі.
Абама, выступаючы ў штаце Вісконсін, таксама закрануў тэму зьменаў.
Абама пераконваў выбарцаў, што Ромні, замест таго, каб прапаноўваць сапраўдныя зьмены, хоча вярнуцца да палітыкі былога прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага.
«Цяпер, у апошнія тыдні гэтай кампаніі, губэрнатар Ромні выкарыстоўвае ўсе свае таленты прадаўца, каб выставіць у прыгожым сьвятле тую самую палітыку, якая так дрэнна скончылася для нашай краіны і наступствы якой мы прыбіралі на працягу апошніх чатырох гадоў. І ён прапануе гэтую палітыку у якасьці зьменаў. Ён кажа, што ён кандыдат зьменаў. Што ж, дазвольце мне сказаць вам, людзі зь Вісконсіну, што мы ведаем, як выглядаюць зьмены. А тое, што прапануе губэрнатар, ніякіх зьменаў не нясе,» — сказаў Абама.
Чакаецца, што адчувальны ўплыў на выбарчую кампанію будуць мець сьвежыя дадзеныя аб колькасьці беспрацоўных у краіне.
Рэйтынг Абамы павысіўся месяц таму, калі была агучаная штомесячная справаздача аб аб’ёме беспрацоўя ў ЗША. Беспрацоўе ў верасьні панізілася да 7,8%, першы раз падчас прэзыдэнцтва Абамы апусьціўшыся ніжэй адзнакі 8%.
Афіцыйную падтрымку пераабраньню Абамы апошнімі днямі выказаў таксама мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг. Падтрымка Блумбэрга зьявілася ў часе, калі фэдэральныя і мясцовыя ўлады занятыя ліквідацыяй наступстваў урагану «Сэндзі», у вынікі якога на ўсходнім узьбярэжжы ЗША загінулі амаль 40 чалавек.