Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырашальны раўнд Абама-Ромні: замежная палітыка


Паводле апытаньняў, на сёньняшні дзень Барак Абама і Міт Ромні ў гонцы за пасаду прэзыдэнта ЗША маюць больш-менш роўныя шанцы. Гэтая раўнавага можа пахіснуцца якраз сёньня ўвечары, падчас трэцяга раўнду прэзыдэнцкіх тэледэбатаў.

Сёньня ўвечары прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца зь Мітам Ромні, кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, у Бока Рэйтан у штаце Фларыда, дзе абодва палітыкі возьмуць удзел у паўтарагадзінных тэледэбатах, прысьвечаных замежнай палітыцы.

Узгодненыя тэмы дэбатаў: роля ЗША ў сьвеце; канфлікт у Аўганістане і Пакістане; Ізраіль і ядзерная праграма Ірану; зьмены на Блізкім Усходзе і новае аблічча тэрарызму; узыход Кітаю і сьвет заўтрашняга дня.

Назіральнікі палітычнага жыцьця ў ЗША кажуць, што Барак Абама ў гэтых дэбатах мае перавагу, паколькі ў яго ёсьць досьвед у замежнай палітыцы на прэзыдэнцкай пасадзе. Ромні, бізнэсмэн і колішні губэрнатар штату Масачусэтс, ніякага досьведу ў замежнай палітыцы ня мяе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG