Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кузьняцоў: Аніякай партыйнай прыналежнасьці ў Курапатах не павінна быць

абноўлена

Кузьняцоў: На Курапаты не павінна быць манаполіі КХП-БНФ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:03 0:00

Кузьняцоў: Аніякай партыйнай прыналежнасьці ў Курапатах не павінна быць

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя. На вашы пытаньні адказаў гісторык, аўтар шматлікіх публікацыяў і кніг пра рэпрэсіі 30-х гадоў Ігар Кузьняцоў.

30 кастрычніка ў Курапатах зьнік мэмарыяльны крыж на месцы, падрыхтаваным для ўсталяваньня помніка польскім афіцэрам, кветкі і сьвечкі, якія ляжалі ля яго.

Мэмарыяльны знак усталявалі днём раней, 29 кастрычніка, у дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, у памяць аб афіцэрах польскай арміі, беларусах, паляках, людзях іншых нацыянальнасьцяў, расстраляных у 1940–1941 гадах.

У інтэрвію «Свабодзе» Ігар Кузьняцоў заявіў: «У мяне ёсьць меркаваньні, хто гэта зрабіў. Я не абвінавачваю, але няхай яны абвяргаюць. Гэта зрабілі — прыхільнікі КХП БНФ, альбо, наадварот, іхныя праціўнікі. Бо ўсё ідзе ад заявы Зянона Пазьняка, якая была зачытаная на Дзядах у нядзелю. Там было сказана, што плянуецца „нядобрая правакацыя“ — гэта значыць усталяваньне гэтага знаку. Гэта адбылося ў нядзелю, а знак мы ўсталявалі ў панядзелак».

Пазьней Зянон Пазьняк у інтэрвію «Белсату» сказаў, што Кузняцоў увогуле ня мае права займацца Курапатамі і нешта казаць пра іх.

Прачытаць адказы Ігара Кузьняцова можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG