Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Кузьняцоў


Кузьняцоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 3 ліпеня 1956 году ў Маладэчне Менскай вобласьці.

Скончыў Данецкую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню і пэдагагічны факультэт Маскоўскай ваенна-гуманітарнай акадэміі.

У 1993–1994 гг. — старшы выкладчык, дацэнт Менскай вышэйшай ваеннай каманднай вучэльні, далей дацэнт катэдры псыхалёгіі Беларускага ўнівэрсытэту культуры, дацэнт катэдры правазнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, з 1998 году — дацэнт катэдры дыпляматычнай і консульскай службы факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1992 г. скончыў асьпірантуру пры Томскім дзяржаўным унівэрсытэце і абараніў дысэртацыю па тэме: «Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору».

У 1988–1993 гадах — сябра рады томскага «Мэмарыяла», у 2006–2011 гадах — каардынатар беларускага аддзяленьня Міжнароднага гісторыка-асьветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага таварыства «Мэмарыял».

Аўтар 114 кніг, больш за 500 навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Асноўныя публікацыі:

Без грифа «секретно». Менск, 1997.
Конвейер смерти. Менск, 1998.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Менск, 1999 (у суаўтарстве).
История Беларуси в документах и материалах (у суаўтарстве).
История Беларуси: словарь —справочник. Менск, 2000 (у суаўтарстве).
Индекс уроженцев Беларуси, репрессированных в Западной Сибири в 1920–1950-е гг., Мн, 2002.
Неразгаданные тайны советской истории. Растоў-на-Доне, 2011.

Асноўныя напрамкі навуковых дасьледаваньняў: гісторыя палітычных рэпрэсій 1920–1990-х гг. у СССР і Беларусі, мэтадалёгія і мэтодыка навуковых дасьледаваньняў, інфармацыйна-аналітычная праца.

Падпалкоўнік запасу Ўзброеных сілаў.
XS
SM
MD
LG