— Спадарыня Мая, «слуцкі пояс — у кожны дом». Якое ваша стаўленьне да гэтай дзяржаўнай акцыі, якая мае на мэце запусьціць канвэер па выпуску слуцкіх паясоў?
— Канвэер запусьціць, вядома ж, можна, але ў выніку атрымаецца ня той слуцкі пояс, які быў 5 мэтраў даўжынёй. Гэта будзе сувэнірны пояс для інтэр’еру, як пано на сьцяне, прысьвечанае нашым таленавітым прашчурам XVIII стагодзьдзя. Але трэба ведаць, паводле якіх узораў вырабляць нават сувэніры. У сьвеце безьліч падробкаў гэтых паясоў, па маіх падліках — больш за 1000. Спачатку трэба вызначыць менавіта слуцкія і сярод іх ужо разабрацца, якія нам трэба ўзоры дэкаратыўныя ў гэтых паясах ткаць. Тэхналёгію пэрсыдзкай работы мы паўтарыць ня можам, таму што яна ў Беларусі страчаная. Для таго, каб яе аднавіць, трэба паслаць у Варшаву нашых навукоўцаў і галоўнага мастака слуцкай фабрыкі Антаніну Ісакову, каб яны там вывучылі, чым адрозьніваліся тэхналягічна менавіта беларускія паясы, якія былі зробленыя на слуцкай фабрыцы па пэрсыдзкай тэхналёгіі.
— У Беларусі ў розных музэях зьберагаюцца каля дзесяці слуцкіх паясоў ды іх фрагмэнтаў. Гэта аўтэнтыкі ці таксама падробкі?
— Яны нікім не дасьледаваныя. На маю думку, большасьць — падробкі. Але каб гэта ведаць дакладна, трэба іх дасьледаваць, скласьці каталёг. У Беларусі толькі двое спэцыялістаў у гэтай галіне. Скажам, мастаком, які валодае ткацкімі тэхнікамі і можа сесьці за станок і выткаць, зьяўляецца Марыя Мікалаеўна Віньнікава, якая працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.
— У 2006 годзе выйшаў падрыхтаваны вамі шыкоўны альбом «Слуцкія паясы». Хіба, ён ня можа паслужыць каталёгам узораў?
— Для пачатку — можа. Але нават у той альбом, складальнікам якога я лічуся, трапіла 17 падробак пад слуцкія паясы, а ўсяго там надрукавана 57 выяваў. Гэта не па маёй віне, проста фатографы давалі слайды, а выдавец ім давяраў і ўключаў у альбом. Але трэба працягнуць работу, трэба паехаць у Варшаву і сфатаграфаваць тамтэйшыя паясы. Трэба паезьдзіць, сабраць і выдаць добры каталёг, паводле якога ткачы слуцкай фабрыкі (барысаўская, на маю думку, тут ні пры чым, трэба працягваць традыцыю) і будуць працаваць. Наш альбом — гэта проста мізэр.
— А ці магчыма на сучасным абсталяваньні зрабіць дакладную копію пояса, зробленага калісьці на фабрыцы-пэрсыярні? Вось жа дырэктар Музэю старажытнай культуры НАН Беларусі Барыс Лазука ў інтэрвію БТ кажа, што магчыма...
— Лазука ня ведае тэхналёгіі вырабу слуцкіх паясоў! Няхай ён спачатку зьездзіць у Варшаву і вывучыць, каб такое гаварыць. Ён мастацтвазнавец, але ня ткач.
— У СМІ прайшла інфармацыя, што для вырабу слуцкіх паясоў мяркуецца закупіць абсталяваньне ў Нямеччыне. Хіба там калі-небудзь ткалі падобныя паясы?
— Я таксама не магу патлумачыць, прычым тут Нямеччына. Абсталяваньне можа
быць і нямецкае, але што на ім будуць ткаць? Паколькі гэты працэс, паўтараю, тэхналягічна ня вывучаны. У Беларусі ніводзін навуковец, ніводзін ткач не займаўся тэхналёгіяй слуцкіх паясоў. Нядаўна ў Інстытуце культуры Адамам Мальдзісам быў арганізаваны круглы стол. У ім удзельнічалі і прадстаўнікі амбасады Турцыі. Справа ў тым, што ў Турцыі падобныя станкі да гэтай пары выкарыстоўваюцца, і трэба, каб туркі прывезьлі ў Беларусь адзін-два станкі. Вось на станках, якія паступяць менавіта з усходу, і можна будзе аднавіць страчаную тэхналёгію. Але ўсё роўна сучасны выраб паясоў будзе зьяўляцца падробкай.
— У даўнія часы на выраб слуцкіх паясоў ішлі каштоўныя мэталы — золата і срэбра (да 200 грамаў золата). Чым іх заменяць сучасныя вытворцы?
— Я ня ведаю, ці можна іх замяніць. Магчыма, існуюць нейкія падробкі пад золата. На мэталы ж наносіцца залачэнне. Будуць ткаць не з сапраўднай залатой ніці, але — з пазалотай. Тут трэба вельмі шмат папрацаваць, каб нешта зрабіць. Так хутка, з кандачка нават падрабіць слуцкі пояс немагчыма.
— Апрача хатняга інтэр’еру (што падаецца даволі сумнеўным) дзе могуць быць выкарыстаныя паясы, якія вось-вось пачнуць масава вырабляць у Барысаве і Слуцку?
— Прызначэньне іх можа быць толькі дэкаратыўнае. Толькі як пано на сьцяне, як добрая памяць, як даніна мінуламу. На адзеньне ён ня пойдзе. Я цяпер удзельнічаю ў мастацкай радзе беларускіх мастацкіх рамёстваў, і мы там зацьвярджаем для вырабу традыцыйнае сялянскае адзеньне і шляхетныя строі. То нават для гэтых строяў слуцкі пояс не пасуе, бо там ідуць зусім іншыя паясы, больш вузкія, якія насілі ў той час людзі. Свайму часу свой пояс — і ў адзеньні, і ў ткацтве. Раней шляхціч калі надзяваў слуцкі пояс, ён паказваў такім чынам, які ён багаты і знатны. Часам на паясах былі выявы Пагоні.
— На сучасных паясах Пагоня мае шанец застацца?
— Тут ужо як вырашыць кіраўніцтва краіны. Калі кіраўніцтва краіны будзе супраць Пагоні на слуцкіх паясах, то яе рабіць ня будуць. А ўзоры слуцкіх паясоў будуць зацьвярджацца на мастацкая радзе пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Там усе ўзоры, зьвязаныя з традыцыйнымі відамі ткацтва, зацьвярджаюцца.
— На заходніх аўкцыёнах кошт аднаго слуцкага пояса даходзіць да 300 000 даляраў. Як вы лічыце, ці можа беларуская дзяржава зарабіць на слуцкіх паясах?
— Мне здаецца, гаворка ідзе не пра тое, каб атрымаць прыбытак. На міжнародным узроўні слуцкія паясы могуць уручацца як урадавыя падарункі амбасадарам. А ці будуць запатрабаваныя яны на ўнутраным рынку, у кожным беларускім доме? Думаю, што не. Наш альбом да гэтай пары не разышоўся, хоць выйшаў шэсьць гадоў таму. У нашых людзей да слуцкіх паясоў адназначна няма цікавасьці. Так што і на ўнутраным рынку вялікага попыту паясы ня знойдуць. Разумееце, ёсьць карціны Рэмбранта, Гойі, Ван Гога, якія вельмі высока цэняцца на міжнародным рынку. Але яны каштоўныя таму, што гэта — арыгіналы, створаныя ў тым часе і мастакамі, якія жылі ў тую эпоху. А калі нейкі сучасны мастак, хай сабе і таленавіты, зробіць добрую копію, скажам, «Данаі» Рэмбранта, то і цана ёй будзе адпаведная. Сучасныя слуцкія паясы будуць купляць хіба заможныя калекцыянэры, якіх у сьвеце вельмі мала.

У Беларусі ніводзін навуковец, ніводзін ткач не займаўся тэхналёгіяй слуцкіх паясоў ...