Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Два ў адным»: Nine Inch Nails і Джоні Кэш


Трэнт Рэзнар і Джоні Кэш (фотамантаж, у жыцьці яны не сустракаліся)
Трэнт Рэзнар і Джоні Кэш (фотамантаж, у жыцьці яны не сустракаліся)

Песьні ў выкананьні аўтараў, а таксама тых, хто адчуў іх па-свойму. У гэтым выпуску — песьня «Hurt» у аўтарскім выкананьні Трэнта Рэзнара (Trent Reznor) і гурту Nine Inch Nails з альбому 1994 году «Downward Spiral», а таксама запіс 2002 году з апошняга прыжыцьцёвага альбому Джоні Кэша (Johny Cash).

У канцы 90-х амэрыканскі часопіс Time назваў Трэнта Рэзнара адным з найбольш уплывовых людзей у сучаснай музыцы — акрамя запісаў гурту Nine Inch Nails і свайго цяперашняга праекту How to Destroy Angels, ён пісаў музыку да фільмаў Дэйвіда Лінча, Дэйвіда Фінчэра, прадусаваў іншых артыстаў — да прыкладу, менавіта ён выпусьціў у сьвет першы альбом Мэрыліна Мэнсана (Marilyn Manson).

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:03 0:00
Наўпроставы лінк


Так бы мовіць, фірмовы гук Трэнта Рэзнара — жорсткі індустрыяльны рок. Але ўжо ад першых запісаў ён не цураўся лірыкі, хай сабе трывожнай і непрылізанай, з наўмыснымі гукавымі шурпатасьцямі — песьня «Hurt» адзін з цікавых таму прыкладаў.



У 2002 годзе 70-гадовы Джоні Кэш, які ўжо быў вельмі цяжка хворы, запісаў свой апошні прыжыцьцёвы альбом — у асноўным з чужымі песьнямі, сярод якіх была і гэтая. У арыгінальным тэксьце Джоні Кэш памяняў адно слова, стварыўшы замест агіднай кароны зь дзярма хрысьціянскі вобраз — карону зь церняў. Кэш сказаў, што песьня нагадала яму тое, што ён сам мог бы напісаць у 60-я гады.

Трэнт Рэзнар назваў гэтыя словы найвялікшым камплімэнтам ў сваім жыцьці, але пры гэтым казаў, што калі ўпершыню пачуў запіс Джоні Кэша, дык меў дзіўнае адчуваньне — «нібы нехта цалуе тваю дзяўчыну».

Відэакліп, які выйшаў на песьню Hurt у выкананьні Джоні Кэша, шмат хто назваў эпітафіяй вялікага музыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG