Падпалу не адбылося, крыху абсмаліліся дзьверы. Спачатку КДБ ацаніў шкоду ў 1 мільён рублёў, потым сума нанесеных стратаў значна зьменшылася.
Маладых людзей затрымалі толькі праз тры месяцы — 11 студзеня 2011 году. А 18 траўня 2011 году яны былі асуджаныя судом Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму кожны. Іх зьвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч.2 арт.339 КК) і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт.218).
У кастрычніку 2011 году беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Васьковіча, Сырамалотава і Пракапенку палітычнымі вязьнямі.
Адзін з трох асуджаных па справе падпалу Бабруйскага КДБ — Павал Сырамалотаў. Яшчэ ў чэрвені ён напісаў прашэньне аб памілаваньні, і 26 верасьня выйшаў на волю. На пытаньне, чым выкліканы быў такі ўчынак — кінуць кактэйль Молатава ў будынак КДБ — Павал адказаў так:
«Гэта была акцыя салідарнасьці зь незаконна пасаджанымі менскім анархістамі».
Карэспандэнтка: «І пасьля гэтага ты 620 дзён правёў за кратамі. Не шкадуеш?»
«Не, не шкадую».
Яўген Васьковіч адбывае пакараньне ў Магілёўскай крытай турме — яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму, больш за дзесяць разоў зьмяшчалі ў карцэр. Ён пазбаўлены перадачаў і спатканьняў з роднымі.
Маці Яўгена спадарыня Рушаньня распавяла:
«Сёньня атрымала ліст. Тэлефанаваў у нядзелю. Настрой у яго заўсёды добры. Піша: „Настрой нармальны, са здароўем таксама нармальна“. А што ён яшчэ можа напісаць? Патэлефанаваў, пачула голас — і то дзякуй Богу».
Арцём Пракапенка таксама прызнаны злосным парушальнікам рэжыму. Спачатку адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, зараз — у Магілёўскай. Маці Арцёма Пракапенкі спадарыня Віялета кажа, што сын піша рэдка, спатканьне будзе толькі ў сьнежні:
«Неяк ён доўга не тэлефанаваў, а днямі было тэлефанаваньне. Кажа, што ўсё нармальна, папрасіў цёплыя рэчы выслаць. Настрой нармальны, кажа, што працуе».
І Яўген Васьковіч, і Арцём Пракапенка ведаюць, што Павал Сырамалотаў ужо на волі.
Віялета Пракапенка: «Калі сын тэлефанаваў, я запыталася, ці ведае ён, што Пашу выпусьцілі. Арцём адказаў, што ведае, Павал яму нават ліст даслаў. Кажа, што кожны выбірае сам. Я ў яго запыталася, ці не шкадуе ён, што сам не напісаў прашэньне — таксама б, магчыма, выйшаў. Ён адказаў, што не шкадуе. Я прапанавала, каб зараз напісаў. Арцём катэгарычна адказаў, што ня будзе. Ну што ж, ён так вырашыў. Ужо дарослы хлопец, не пераканаеш...»
Не зьбіраецца пісаць прашэньне і Яўген Васьковіч. І гэтая тэма больш нават не абмяркоўваецца ні ў лістах, ні ў тэлефонных размовах, кажа Рушаньня Васьковіч:
«Я запыталася, ён адказвае: так, ведаю. І ў лісьце напісаў, што выпусьцілі, і добра, што выпусьцілі. Ну, а ён застаецца пры сваёй думцы».
Павал Сырамалотаў распавёў, што пакуль напісаў ліст толькі Арцёму Пракапенку:
«Гэта быў ліст падтрымкі. Але мне падаецца, што ліст не дайшоў — прынамсі, адказу пакуль не было. Альбо ліст Арцёма проста ня выйшаў з зоны».
Карэспандэнтка: «А ты ня раіў Пракапенку таксама напісаць прашэньне?
«Мы зь ім размаўлялі з гэтай нагоды, я мяркую, ён мог бы напісаць... »
Карэспандэнтка: «А з Васьковічам не ліставаўся?»
«Пакуль не пісаў. Але я ведаю, што ён не хацеў мне пісаць, нават калі мы яшчэ ў турме былі...»
Павал Сырамалотаў распавёў, што зараз асвойваецца на свабодзе, стаў на ўлік у міліцыі, лечыць зубы, робіць мэдычныя абсьледаваньні. Васьковічу і Пракапенку засталося сядзець яшчэ 5 гадоў і 3 месяцы.