Ацяпленьне ў кватэрах менчукоў пачалі ўключаць з 13 кастрычніка. Уключэньне мае расьцягнуцца на пяць дзён. Вось жа, адны гараджане ўжо ў цяпле, а іншыя засталіся ў холадзе, кажуць мінакі на вуліцах Менску.
Карэспандэнтка: «Ці ўключылі ў вашым доме ацяпленьне?»
Спадарыня: «Так, уключылі. Вельмі прыемна, што ў такое ня вельмі цёплае надвор’е ў нашай кватэры зараз утульна».
Спадарыня: «Уключылі ў суботу. Зараз цёпла, а дагэтуль было вельмі холадна. Але што рабіць? Калі трэба, то пацерпім».
Спадар: «Не. Яшчэ не ўключылі. Жывём нармальна, але вельмі холадна».
У менскіх паліклініках гэтымі днямі пабольшала наведнікаў, аднак мэдыкі заяўляюць, што ня маюць пэўнасьці, ці зьвязана гэта з холадам у кватэрах. Гаворыць намесьніца галоўнага ўрача паліклінікі № 1 Людміла Шаранда:
«Невялікі пад’ём захворвальнасьці, вядома, ёсьць. Я нават не магу сказаць, што гэта зьвязана з ацяпленьнем. Таксама сказаць, што гэта звышмасава, прынамсі па нашай паліклініцы, я таксама не магу».
Начальніца вытворчага аддзелу ўправы жыльлёвай гаспадаркі ў Менску Іна Ясінская кажа, што іншай тэхналёгіі, чым пачарговае падлучэньне кватэр да ацяпленьня, яшчэ ня вынайшлі, і ў гэтым няма вялікай патрэбы:
«Практыка напрацоўвалася шмат гадоў, і ці варта нешта мяняць кардынальна, калі ўсё гэта з году ў год вывучалася і акумулявалася? І тут я ня бачу ніякіх нэгатыўных момантаў. Так, сытуацыя такая, што камусьці, можа, нязручна і ён хацеў бы падключэньня ў першы ж дзень. Аднак спэцыфічныя асаблівасьці інжынэрных сыстэм — іх жа нікуды ня выкінеш. Гэта ж ня кранікі з гарачай і халоднай вадой, якую ўзяў адкрыў ці закрыў».
Былы адмысловец у сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рыгор Кастусёў заяўляе, што цяперашняя сыстэма ацяпленьня жыльля, якая засталася ў спадчыну з савецкіх часоў, мае патрэбу ў істотных зьменах:
«У такіх дамах, як нашы, на Захадзе ёсьць свае невялічкія кацельні, якія стаяць на гарышчах і забясьпечваюць гэтыя дамы цяплом. На жаль, нашая сыстэма сфармавалася яшчэ ў Савецкім Саюзе, і, вядома, яна не падабаецца многім. Але памяняць яе за кароткі тэрмін нельга. Дамы будавалі так, што нават лічыльнікаў вады ня ставілі. Бо была танная нафта, газ, вугаль і гэтак далей. Тагачаснае кіраўніцтва думала, што гэтак будзе вечна. Але ўсё вечнае калісьці заканчваецца. І калі гэта пачало заканчвацца, то ў былых краінах Савецкага Саюзу, у тым ліку ў Беларусі, пачалі задумвацца. Але задумаліся, пэўна, яшчэ ня ў той ступені, у якой неабходна было задумацца».