Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч: Трэба аб’ядноўвацца


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч зноў заклікае апазыцыянэраў аб’яднацца і дзейнічаць.

Тэму выбараў закрануў у лісьце, які атрымала Марына Адамовіч, Мікалай Статкевіч. Былы кандыдат на прэзыдэнта і раней выступаў за удзел у выбарах актывістаў апазыцыі. На думку Мікалая Статкевіча выбары варта было выкарыстоўваць як пляцоўку для агітацыі, як падставу выявіць сутнасьць ўлады і нарэшце, як магчымасьць перамагаць прадстаўнікоў уладаў. Вось як Мікалай Статкевіч адгукнуўся на заўвагу жонкі пра тое, што пасьля выбараў апазыцыянэры застаюцца разрозьненымі.

«Спытай іх спакойна, якім быў іх плян і якім чынам іх стратэгія палепшыла ў дужках сытуацыю ў краіне, дык у адказ пачуеш толькі набор лёзунгаў ды не зьвязаных у рэальнасьцю фантазій. Людзі, якія апынуліся у зьнешняй і ўнутранай эміграцыі, імкнуцца апраўдаць свой сыход ад рэальнай барацьбы. Але чамусьці вельмі часта робяць гэта, ганьбячы тых, хто застаўся і спрабуе хоць нешта рабіць».

І ўсё ж Мікалай Статкевіч працягвае лічыць, што беларускай апазыцыі трэба аб’яднацца і дзейнічаць больш рашуча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Зараз Статкевіч адбывае пакараньне ў крытай Магілёўскай турме. У апошнім лісьце палітвязень напісаў, што больш не бачыць сонца нават падчас прагулак ў турэмным дворыку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG