Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме выказалі салідарнасьць з Алесем Бяляцкім


фота Праваабарончы цэнтар «Вясна»
фота Праваабарончы цэнтар «Вясна»

Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртаваньня правялі акцыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі.

На гарадзкіх аўтобусных прыпынках Слоніма грамадзкія актывісты расклеілі каля паўсотні ўлётак з заклікам «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

12 кастрычніка павінныя абвесьціць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру. Зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі — сярод намінантаў.

Бяляцкага таксама вылучылі на атрыманьне прэміі імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі.


Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG