Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на самога Гуцарыева:
«У Беларусі праекты ідуць, яны жывыя. Там калійны праект — мы ў сакавіку пачынаем будаваць шахту», — сказаў ён, удакладніўшы, што будаўніцтва зойме тры гады.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра вытворчасьць 1,8 мільёна тонаў хлёркалію у год.
У канцы верасьня старшыня праўленьня расейскага «Сбербанку» Герман Грэф паведамляў, што ягоны банк разглядае розныя праекты інвэставаньня ў Беларусі, у тым ліку ў распрацоўку калійнага радовішча, у прыватнасьці, у праект Міхаіла Гуцарыева.
Гуцарыеў летась зарэгістраваў у Менску замежнае ТАА «Слаўкалій», якое зоймецца распрацоўкай Старобінскага радовішча хлёрыстага калію.
Праект прадугледжвае перадачу інвэстару Нежынскага, Смолаўскага і Любанскага ўчасткаў Старобінскага радовішча. Выхад комплексу на праектную магутнасьць заплянаваны на 2021 год.
Незалежны эканаміст Сяргей Чалы да ідэі канцэсіяў беларускіх радовішчаў ставіцца са скепсісам:
«Выкарыстаньне канцэсій — гэта такі інструмэнт, які звычайна выкарыстоўваюць зусім маларазьвітыя краіны. Гэта такая прыкмета каляніяльнай эканомікі, калі няма ўласнай базы для разьвіцьця здабычы сыравіны, няма тэхналёгій, і тады прыцягваюцца замежнікі».
У Беларусі тэхналёгіі здабычы калійных угнаеньняў існуюць 50 гадоў, на сусьветным рынку пасьпяхова працуе дзяржаўная кампанія «Беларуськалій». Летась яна атрымала каля 3 мільярдаў даляраў выручкі, і магла б сама інвэставаць у новыя радовішчы. Пры адной умове — калі б дзяржава не забірала амаль усе прыбыткі «Белкалію».
Але ў нас такая сыстэма, калі гэтае прадпрыемства зьяўляецца донарам для ўсёй эканомікі, і сродкаў для свайго разьвіцьця амаль ня мае".