Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў: да яго прыйшлі сыгналы, што цяпер актыўна рыхтуецца прыватызацыя важных аб’ектаў беларускай прамысловасьці і нацыянальнага багацьця на ўмовах Аляксандра Лукашэнкі.
«Мы празь нейкі год-другі можам прачнуцца ў краіне, якая дэ-факта нам не належыць. Вы ведаеце пра тыя рашэньні, якія былі на ўзроўні ўраду. Шлюзы фактычна адкрытыя, і цяпер пад прыватызацыю можа трапіць практычна любы аб’ект. Пры гэтым правілы прыватызацыі нам невядомыя».
Анатоль Лябедзька пляны ўраду называе «сэйфавай прыватызацыяй» — у сувязі з тым, што Аляксандар Лукашэнка прапанаваў інвэстарам прыходзіць у Беларусь на тых умовах, якія знаходзяцца ў яго ў сэйфе. Фактычна ж, паводле Анатоля Лябедзькі, заплянаванае раскраданьне агульнанароднай уласнасьці з тым, каб дзейны рэжым мог далей утрымлівацца пры ўладзе.
«Рыхтуецца сэйфавая прыватызацыя, якая скіраваная на буйны прыдворны бізнэс. Існуюць пляны стварэньня холдынгаў, зараз там прапрацоўваецца пытаньне стварэньня такіх 30–35 холдынгаў, мы бачым там і інтарэс бізнэсоўцаў, і інтарэс Лукашэнкі».
Анатоль Лябядзька таксама зазначае, што другі варыянт таемнай прыватызацыі, пра якую мала каму будзе вядома, — гэта продаж беларускіх актываў расейскім, кітайскім ды іншым алігархам. Ва ўмовах, калі гэта немагчыма прадухіліць, гэта трэба хаця б зафіксаваць.
Паводле лідэраў АГП, яны будуць зьвяртацца да незалежных прафсаюзаў, працоўных калектываў, дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня як апошняга легітымнага парлямэнту, каб агучыць пазыцыю ў гэтай сфэры:
«Зьдзелкі па продажы дзяржаўнай уласнасьці, якія ажыцьцяўляюцца рэжымам Лукашэнкі, не адпавядаюць інтарэсам беларускага народу і ня могуць лічыцца законнымі. Пасьля непазьбежнага падзеньня рэжыму яны будуць перагледжаныя ў абавязковым парадку», — гаворыцца ў заяве Аб’яднанай грамадзянскай партыі з гэтай нагоды.
Юры Хашчавацкі лічыць патрэбным ухваліць дакумэнт, які ў будучыні мецьме юрыдычную сілу для аднаўленьня законнасьці ў гэтай галіне:
«Улада цяпер будзе прадаваць краіну па кавалках, каб утрымацца. Такая таемная прыватызацыя — злачынства супраць Беларусі, і яго трэба альбо прадухіліць, альбо зафіксаваць — схапіць злодзея за руку і сказаць: „Трымай злодзея“, гучна, на ўвесь сьвет».
Леў Марголін прыкладам такой прыватызацыі назваў перадачу ўрадам Старобінскага радовішча калійнай солі расейскаму бізнэсоўцу Міхаілу Гуцэрыеву:
«Гэта прыклад такой патаемнай, схаванай раздачы Беларусі па кавалках».
Леў Марголін зьвярнуў увагу, што ў выніку выбараў у Палату прадстаўнікоў трапілі толькі кіраўнікі рознага ўзроўню, людзі, якія на 100% залежныя ад вэртыкалі ўлады:
«Гэта людзі, якія не аднойчы правераныя, на большасьць якіх ёсьць нейкі кампрамат, абсалютна падпарадкаваныя. Улада ня можа дазволіць сабе рызыку, каб нехта раптам узьняў свой голас. Яны павінны быць кіраванымі на 100 адсоткаў».
АГП зьбіраецца ўздымаць хвалю незадаволенасьці і пратэсту супраць плянаў таемнай прыватызацыі і спадзяецца, што гэта стане агульнай акцыяй апазыцыі.

схапіць злодзея за руку і сказаць: „Трымай злодзея“, гучна, на ўвесь сьвет» ...