Сэрж Арош — прафэсар катэдры квантавай фізыкі ў «Калеж дэ Франс». Ён уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі і зьяўляецца кавалерам ордэну Ганаровага Легіёну.
Дэйвід Ўайнланд — амэрыканскі фізык, працуе ў Нацыянальным інстытуце стандартаў і тэхналёгій у штаце Калярада (ЗША).
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук адзначыла, што ляўрэаты «адкрылі дзьверы ў новую эру экспэрымэнтаў у квантавай фізыцы, дэманструючы непасрэднае назіраньне асобных квантавых часьцінак, не разбураючы іх».
Прэмія ўручаная за распрацоўку мэтодыкі квантавай тэлепартацыі. Квантавая тэлепартацыя не перадае энэргію або рэчыва на адлегласьць. Аб’ектам яе перадачы зьяўляецца інфармацыя. Праца навукоўцаў можа спрыяць разьвіцьцю больш хуткіх камунікацый, напрыклад, стварэньню звышхуткіх кампутараў.
Сэрж Арош — мараканец паводле паходжаньня, ён нарадзіўся ў 1944 г. ў Касаблянцы, зараз працуе ў Калеж дэ Франс, дзе кіруе дасьледаваньнямі ў галіне квантавай фізыкі. Сам ён ужо пасьпеў паведаміць журналістам, што даведаўся пра ўзнагароду, калі быў на вуліцы. «Мне нават прыйшлося прысесьці на лаўку, калі мне патэлефанавалі і сказалі аб тым, што я стаў ляўрэатам», — сказаў ён.
Паводле Ароша, ён яшчэ ня думаў, як будзе адзначаць атрыманьне прэміі, але сказаў, што абавязкова сёньня зьбярэ сям’ю і калегаў, каб выпіць шампанскага.
Леташнюю Нобэлеўскую прэмію па фізыцы атрымалі тры фізыкі за «адкрыцьцё паскоранага пашырэньня Cусьвету».