Адвакат, які сустрэўся з палітвязьнем Мікалаем Дзядком, апавёў, што Мікалай застаецца ў памяшканьні камэрнага тыпу — адзіночнай камэры. Ён пазбаўлены перадач, спатканьняў, тэлефанаваньняў дахаты.
Бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок: «Мікалай мае магчымасьць сустракацца з адвакатам, хоць апошні раз гэта было вельмі складана. Сытуацыя ў калёніі яўна памянялася, узьнікла напружанасьць. Адвакат амаль чатыры гадзіны чакаў на прахадной і па розных прычынах Мікалая не прыводзілі. Гэта можна патлумачыць тым, што павялічаны ціск на ўсіх палітвязьняў, у тым ліку і на Мікалая. Наверсе нэрвуюцца, і гэта перадаецца ў калёнію, прымушаюць ціснуць на палітвязьняў.
Адвакату ўсё ж удалося коратка пагутарыць зь Мікалаем. Са здароўем у яго ня вельмі добра, бо абвастрыліся страўнікавыя захворваньні. Мы паслалі яму лекі, але ўжо цягам месяца па невядомых прычынах яму не выдаюць гэтую бандэроль. Мы дасылалі даволі простыя лекі, якіх у калёніі няма, і вітаміны. Хаця ў яго асабістай справе ёсьць дакумэнты, якія пацьвярджаюць наяўнасьць захворваньняў».
Паводле бацькі, Мікалай яшчэ доўга будзе сядзець у адзіночнай камэры — да 6 сьнежня. Падчас знаходжаньня ў ёй Мікалая саджалі яшчэ на пяць сутак у ШЫЗА — штрафны ізалятар.
«26 кастрычніка будзе год, як мы зь ім ня бачыліся. Мікалай трымаецца добра, шмат чытае, вывучае замежныя мовы».
Адвакат сустракаўся 4 кастрычніка зь Мікалаем, каб падрыхтаваць наглядную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду. Таксама цяпер абскарджваецца адмова ў выдачы Мікалаю чарнобыльскага пасьведчаньня, якое дало б магчымасьць прымяніць амністыю.
Аляксандар Дзядок: «Вярхоўны суд на незаконнай падставе адабраў у яго чарнобыльскае пасьведчаньне, і цяпер ідзе грамадзянскі працэс. Калі мы атрымаем чарнобыльскае пасьведчаньне, у нас ёсьць шанец, што Мікалай выйдзе на волю. Што да памілаваньня, то Мікалай заявіў, што ні пры якіх абставінах такіх папераў пісаць ня будзе».
Студэнт ЭГУ Мікалай Дзядок адбывае 4,5 году зьняволеньня за ўдзел у акцыях анархістаў у Менску ў 2010 годзе. Трымаюць Мікалая Дзядка ў Шклоўскай калёніі. Ягоны бацька Аляксандар Дзядок — сам былы судзьдзя. Пэўны час, ужо пасьля Чарнобыльскай катастрофы, ён працаваў у Брагінскім раёне. Там, на небясьпечнай для здароўя тэрыторыі, і нарадзіўся Мікалай Дзядок.
Улетку 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў, як Аляксандар Францкевіч і Ігар Аліневіч. Паводле суду, актывісты кідалі бутэлькі з «кактэйлем Молатава» на тэрыторыю расейскай амбасады, падпалілі дзьверы ізалятара на Акрэсьціна, правялі акцыю з выкарыстаньнем дымавой шашкі каля Міністэрства абароны. Мікалай Дзядок сваёй віны ў гвалтоўных дзеяньнях не прызнаў.