Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Іванішвілі: Грузія ў СНД не зьбіраецца


Новыя ўлады Грузіі ня лічаць актуальным пытаньне вяртаньня краіны ў склад СНД, заявіў Гія Хухашвілі, дарадца Бідзіны Іванішвілі, лідэра кааліцыі «Грузінская мара», якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах.

«Гэтае пытаньне не стаіць на парадку дня новых уладаў Грузіі», — заявіў Хухашвілі, камэнтуючы заяву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, што ён гатовы ўсяляк ініцыяваць пытаньне вяртаньня Грузіі ў СНД.

«Магчыма, прэзыдэнт Лукашэнка і ўгаварыў бы Саакашвілі вярнуцца ў СНД», — дадаў Хухашвілі.

Раней Лукашэнка заявіў: «Я буду ўсяляк ініцыяваць вяртаньне Грузіі ў Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў».

Пра тое, што Грузія выходзіць са складу СНД, прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі заявіў адразу пасьля жнівеньскай вайны 2008 году. Гэтую ініцыятыву падтрымаў парлямэнт, і ўжо 18 жніўня 2008-га МЗС Грузіі паведаміла нотай Выканаўчаму камітэту СНД, што краіна пакідае Садружнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG