Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе далі вызначэньне тэрміну «палітвязень»


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) вызначыла тэрмін «палітычны вязень» і просіць краіны Рады Эўропы ў далейшым улічваць гэтае вызначэньне ў юрыдычных працэсах, перадае БелаПАН.

Тэрмін «палітычны зьняволены» быў распрацаваны ў Радзе Эўропы незалежнымі экспэртамі генэральнага сакратара, адзначаецца ў дакладзе нямецкага парлямэнтарыя Крыстафа Штрэсэра.

Аўтар дакладу адзначае, што «агульныя крытэры, прапанаваныя незалежнымі экспэртамі, былі ўхваленыя ўсімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы Камітэт міністраў і Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы».

«Палітычным зьняволеным трэба лічыць асобу, пазбаўленую асабістай свабоды, калі пазбаўленьне волі было ўжытае ў парушэньне аднаго з асноўных правоў, гарантаваных Эўрапейскай канвэнцыяй правоў чалавека (ЭКПЧ) і пратаколамі да яе, у прыватнасьці, свабоды думкі, сумленьня і рэлігіі, свабоды выказваньня меркаваньня і інфармацыі, а таксама свабоды сходаў і аб'яднаньняў», - адзначаецца ў дакладзе.

Палітвязьнем таксама зьяўляецца асоба, пазбаўленая асабістай свабоды ва ўмовах, калі «пазбаўленьне волі было ўжытае паводле відавочна палітычных прычын бяз сувязі зь якім-кольвек правапарушэньнем». Зьняволенымі такога роду таксама называюцца асобы, «працягласьць зьняволеньня якіх і ўмовы зьняволеньня зьяўляюцца яўна несувымернымі адносна правапарушэньня, у якім асоба была прызнаная вінаватай або падазраецца».

Акрамя таго, палітычным зьняволеным лічыцца асоба, якая была пазбаўленая свабоды «на дыскрымінацыйнай у параўнаньні зь іншымі асобамі аснове».

ПАРЭ настойвае, што «асобы, пазбаўленыя асабістай свабоды за тэрарыстычныя злачынствы, ня лічацца палітычнымі зьняволенымі, калі судовы разгляд і вынясеньне прысуду за такія злачынствы былі праведзеныя ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам і Эўрапейскай канвэнцыяй аб правах чалавека».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG