Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка: «Я ня бачыла Зьмітра Дашкевіча паўтара года»


Наста Палажанка
Наста Палажанка
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч з 19 верасьня пераведзены ў Мазырскую калёнію, дзе з 21 верасьня трапіў у карцэр і на знак пратэсту супроць незаконнага ціску абвясьціў галадоўку. «Лістоў ад яго няма, а зьвестак пра яго ў калёніі не даюць. Мы з адвакатам зьбіраемся наведаць Мазырскую калёнію ў пятніцу, 5 кастрычніка», — паведаміла «Свабодзе» нявеста палітвязьня Наста Палажанка. Наста кажа, што ёй пабачыць Зьмітра не дадуць — адміністрацыі калёній, дзе трымалі і трымаюць Дашкевіча, ня лічаць яе ягоным сваяком і на гэтай падставе адмаўляюць у спатканьнях. Апошні раз Наста Палажанка бачылася са Зьмітром Дашкевічам летась у красавіку, на пахаваньні маці Дашкевіча. Пра цяперашні стан здароўя любімага чалавека Наста нічога пэўнага ня ведае, але здагадваецца, што ён не найлепшы.

«Што можа быць нармальнага? Чалавек год сядзіць у камэрнай сыстэме, у цемры, у халоднай камэры. Не ўяўляю, якое там можа быць здароўе. Я за год яго ніводнага разу не змагла пабачыць. Але мяркую, што нічога добрага там няма».

У Мазырскай калёніі адміністрацыя адмаўляецца кантактаваць з журналістамі адносна справы Зьмітра Дашкевіча.

Human Rights Watch заклікае беларускія ўлады спыніць ціск на Зьмітра Дашкевіча.

«Недазволенае абыходжаньне з затрыманымі забаронена пры любых абставінах. Апошнія выпадкі ціску чарговым разам сьведчаць, што беларускія ўлады маюць намер працягваць помсьціць сваім апанэнтам нават пасьля таго, як тыя ўжо кінутыя за краты», — заявіла дасьледчык Human Rights Watch па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Юлія Гарбунова адносна сытуацыі вакол Зьмітра Дашкевіча і Алеся Бяляцкага. Пра гэта перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG