Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп Сяргей Цвор патрабуе спыніць ціск на Зьмітра Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Выканаўца абавязкаў япіскапа Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай у Беларусі Сяргей Цвор звярнуўся ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, Генэральную пракуратуру і Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі з просьбай «правесьці ўсебаковае расьсьледваньне фактаў неправавых дзеяньняў адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 у дачыненьні да Зьмітра Дашкевіча і ўжыць меры па недапушчэньні падобных фактаў у будучым».

У звароце нагадваецца, што некалькі дзён таму ў СМІ зьявілася інфармацыя пра ціск, які ажыцьцяўляецца на Дашкевіча Змітра Вечаслававіча з боку адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20. У прыватнасьці, адзначалі, што прастаўнікі адміністрацыі калёніі абразьліва выказваліся ў дачыненьні да пратэстанцкіх цэркваў і эвангельскай веры Дашкевіча, гэтаксама з іхніх вуснаў гучалі пагрозы згвалтавання.

Удакладняецца, што Зьміцер Дашкевіч зьяўляецца вернікам царквы хрысціян веры эвангельскай «Ян Прадвесьнік» Менска з 2006 году. Ягоны арышт і прысуд за нібыта зьдзейсьнены напад на двух мужчынаў выклікаў шмат пытаньняў як непраўдападобнасьцю такіх дзеяў з боку веруючага хрысьціяніна, так і дзіўным правядзеньнем працэсу, калі пацярпелых так ніхто і не пабачыў:

«Інфармацыя пра ціск, скіраваны ў калёніі на Дашкевіча, выклікае нашу трывогу і занепакоенасьць. Асабліва дзіўным падаецца тое, што кіраўнік калёніі Юрый Збароўскі, які называе сябе праваслаўным і па статусе пакліканы адказваць за законнасьць і правапарадак, дазваляе сабе зьняважлівае стаўленьне да эвангельскіх вернікаў. Не сакрэт, што, дзякуючы дзейнасьці евангельскіх хрысьціян, многія асуджаныя пакідаюць сваё мінулае крымінальнае жыцьцё і становяцца нармальнымі чальцамі грамадзтва. Але перадусім, пагрозы і зьнявагі зьяўляюцца недапушчальнымі ў дачыненьні да ўсякага чалавека — верніка ці няверуючага — бо кожны чалавек ёсьць вобразам Божым і ўсялякая зьнявага ці прыніжэньне чалавека ў нейкай ступені зьневажае і Творцу. Ня дзіўна, што такія зьнявагі і пагрозы, у тым ліку і пагрозы згвалтаваньня, якія гучаць з вуснаў прадстаўнікоў адміністрацыі калёніі, вымусілі Зьмітра на такую скрайнюю форму пратэсту, як галадоўка», — адзначаецца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG