Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю

абноўлена

Алесь Пушкін. Пешыя хвіліны на свабодзе
Алесь Пушкін. Пешыя хвіліны на свабодзе
Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю з пастарунку ў Смаргоні. Яго сустрэлі 10 чалавек знаёмых і сяброў, з кветкамі і песьнямі. Усе 10 сутак арышту Пушкін трымаў галадоўку.

Алесь Пушкін сказаў, што падчас зьняволеньня ён увесь час маляваў. Яму перадалі алоўкі і паперу. Турэмны альбом ён абяцаў паказаць журналістам.

14:00 Алесь Пушкін вярнуўся ад старшыні райвыканкаму. Са словаў Пушкіна, чыноўнік сказаў, што помнік Расьціславу Лапіцкаму яны ставіць ня будуць і Леніна на цэнтральнай плошчы гораду зносіць таксама ня будуць.

Старшыня Смаргонскага райвыканкаму Мечыслаў Гой прапанаваў Пушкіну як творчай асобе далучыцца да мерапрыемстваў дзеля ўшанаваньня герояў Першай сусьветнай вайны.


Алесь Пушкін
Алесь Пушкін


14.00 Алесь Пушкін пайшоў у Смаргонскі райвыканкам на прыём да старшыні з партрэтам Лапіцкага — тым самым, зь якім шпацыраваў 2 верасьня на акцыі ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага.

Да старшыні райвыканкаму пусьцілі толькі аднаго Пушкіна. Людзі, якія прыехалі сустракаць мастака, чакаюць на вуліцы пад райвыканкамам.

Пакуль Алесь Пушкін чакаў, калі ў старшыні райвыканкаму скончыцца абед, ён паказваў свой турэмны альбом, у якім маляваў алоўкамі і флямастэрамі, перададзенымі з волі.
Алесь Пушкін намаляваў турэмны альбом
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:11 0:00
Наўпроставы лінк

На пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні (Гарадзенская вобласьць) акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады Расьціслава Лапіцкага.

Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітаму Расьціславу Лапіцкаму, пасьля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной зь ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця.

Пазьней суд аштрафаваў Генадзя Драздова на 3 мільёны рублёў, Валянціна Варанішчу — на адзін мільён, смаргонскага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага — на 3 мільёны.

Асуджаныя вінаватымі сябе не прызналі і заявілі, што будуць абскарджваць рашэньні суду.

Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстралялі яго 28 кастрычніка 1950 году за тое, што стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG