Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарца з Гомелю: ці мой голас сапраўды мой?


Грамадзкі актывіст з Гомелю Эдуард Нелюбовіч 2 кастрычніка звярнуўся ў Цэнтравыбаркам з заявай, у якой просіць дазволіць яму пазнаёміцца зь сьпісам выбарцаў свайго ўчастку.

Нелюбовіч: «Асабіста я ўдзелу ў галасаваньні ня браў, але абвешчаны афіцыйны вынік выбараў у Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33 закранае мае правы й законныя інтарэсы. У розных мэдыях зьявілася інфармацыя, што некаторыя выбарчыя камісіі фальшавалі вынікі выбараў — самі „галасавалі“ замест нас, выбарцаў. Таму я й хачу даведацца, ці не прагаласавалі гэткім чынам і за мяне?»

Аўтар ліста ў Цэнтравыбаркам нагадвае, што Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну права на атрыманьне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў, і яны абавязаны забясьпечыць грамадзяніну магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, датычнымі ягоных правоў і законных інтарэсаў.

Спадар Нелюбовіч ведае, што сьпісы выбарцаў нельга зьнішчаць да наступных парлямэнцкіх выбараў. Яны мусяць захоўвацца ў тых органах дзяржаўнай улады, якія фармавалі выбарчыя камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG