Падчас круглага стала адбудуцца абмеркаваньні і дыскусіі адносна праблемы разьвіцьця беларускай дэмакратычнай апазыцыі, зьвязаныя з выпрацоўкай адзінай доўгатэрміновай эфэктыўнай стратэгіі. Але галоўнай падзеяй мусіць стаць прэзэнтацыя Аналітычнага Беларускага цэнтру. Гэта новая паліталягічная супольнасьць, якая мае на мэце аб'яднаць высілкі навукоўцаў новай хвалі. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны арганізатар і заснавальнік, палітоляг Уладзімер Роўда:
"Калі казаць пра нашу арганізацыю, то яна складаецца з маладых навукоўцаў-палітолягаў. У асноўным – гэта магістранты паліталягічных адзьдзяленьняў. Канечне, гэта будзе новы аналітычны цэнтар, бо старыя аналітычныя цэнтры не спраўляюцца са сваёй працай. Мы бачым, што Беларусь стаіць на месцы і мы б хацелі зрушыць такую сытуацыю".
Пра запатрабаванасьць аналітычнай думкі ў Беларусі і значнасьць падзеі гаворыць палітоляг Аляксандр Класкоўскі:
"Гэта адметная падзея і я кажу не "дзяжурныя" словы, бо сам у пэўнай ступені працую ў гэтай галіне і я адчуваю дэфіцыт ідэй. Прычым і ўлада ня цэніць аналітыкаў: ёй патрэбныя прапагандысты, ёй патрэбныя сілавікі, бо дзейнічае грубымі мэтадамі. Але гэта да пары, да часу, бо ўлада таксама мусіць браць на ўзбраеньне мэтады навуковыя, бо рана ці позна будзе патрапляць у пасткі ўсё больш сур'ёзныя. Калі браць апазыцыю, то тут таксама ёсьць момант пыхлівага стаўленьня:, маўляў, ай там гэтыя "яйкагаловыя", яны там будуць выдумляць розныя тэорыі, а мы лепей усё ведаем і так. Але вось гэтыя стыхійныя падыходы вядуць да таго, што і апазыцыя раз-пораз наступе на адны і тыя ж "граблі". Таму вельмі патрэбнае і запатрабаванае ўзмацненьне аналітычнай плыні. І я думаю, што чым болей будзе вось такіх вось структур, а гэта будзе яшчэ спараджаць яшчэ і здаровую канкурэнцыю сярод аналітыкаў. Бо ў нас, на жаль, з шэрагу вядомых прычын – гэта маленькае кола адных і тых жа фігур, якія становяцца нейкімі "аракуламі" – і калі сярод іх таксама будзе канкурэнцыя, то гэта таксама плюс".