Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Маратоне салідарнасьці» з палітвязьнямі — Віктар Дашук


Віктар Дашук
Віктар Дашук

Каардынацыйная рада руху «За Волю» супольна з дэмакратычнымі актывістамі і музыкамі працягвае «Маратон салідарнасьці» ў падтрымку беларускіх вязьняў. Сёньня, 25 верасьня, у рамках акцыі адбудзецца сустрэча з кінарэжысэрам Віктарам Дашуком.

Падчас імпрэзы вядомы кінадакумэнталіст прэзэнтуе сваю новую стужку «Аўтапартрэт у наручніках», прысьвечаную мастаку Алесю Пушкіну. На прэзэнтацыі кінастужкі мусіў прысутнічаць таксама і сам мастак, аднак напярэдадні суд Смаргонскага раёну асудзіў яго на 10 сутак арышту за арганізацыю акцыі памяці дзеяча антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады Расьціслава Лапіцкага. Сустрэча з Віктарам Дашуком адбудзецца таксама і ў адсутнасьць аднаго з арганізатараў і актыўных удзельнікаў «Маратону салідарнасьці» Аляксандра Макаева, які атрымаў 6 сутак арышту за ўлёткі пра байкот выбараў.

«Маратон салідарнасьці» адбудзецца восьмы раз: раней у акцыі прынялі ўдзел Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, а таксама іншыя музыкі, паэты і мастакі. Імпрэза адбудзецца ў сядзібе партыі БНФ а 18.00.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG