Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маратон салідарнасьці»: сустрэча з Вайцюшкевічам і Пушкіным


Творчая сустрэча з музыкам Зьмітром Вайцюшкевічам і мастаком Алесем Пушкіным адбудзецца ў рамках «Маратону салідарнасьці» з палітычнымі зьняволенымі.

Мастак Алесь Пушкін зладзіць аднадзённую выставу з чатырох прац. Гэта партрэт беларускага праваслаўнага сьвятара Георгія Бортніка, карціны «Мадонна Пакутнай Гары», «Сёньня», калаж з выявамі росьпісаў, якія Алесь Пушкін зрабіў у касьцёле Дзевы Марыі ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёну.

Імпрэза пачнецца а 18-й гадзіне ў офісе партыі БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3. «Маратон салідарнасьці» працягнецца да канца тыдня.

Акцыю арганізавала каардынацыйная група «За Волю». Падчас мерапрыемстваў актывісты зьбіраюць грашовыя ахвяраваньні сем’ям палітвязьняў.

10 верасьня на сядзібе БНФ выступілі бард Зьміцер Бартосік і паэт Славамір Адамовіч. «Што я магу зрабіць для людзей, якія сядзяць у турмах? Адгукнуцца сваім вершам на гэтую праблему», — сказаў у інтэрвію «Свабодзе» Славамір Адамовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG