Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: людзі зразумелі, што ўлада не выбіраецца


У Фрунзенскай выбарчай акрузе №101 Менску кампанію байкоту выбараў і ўзмоцненага кантролю за галасаваньнем каардынаваў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Навумчык: Спадар Юрась, ці Вы задаволены кампаніяй "кропкавага байкоту", якую Вы каардынавалі на 101-ай выбарчай акрузе?

Мы здолелі высьветліць і новыя мэханізмы фальсыфікацыі яўкі

Губарэвіч: Так, лічу, што гэта была вельмі добрая практыка для ўсі'х нас, бо ўпершыню з 2000 году мы здолелі актыўна папрацаваць на арганізацыю байкоту, прычым дайсьці да канкрэтных выбарцаў канкрэтнай акругі на этапе інфармацыйнай кампаніі, калі мы распаўсюджвалі інфармацыю з заклікамі ня ўдзельнічаць у галасаваньні, праводзілі вялікую колькасьць інфармацыйных пікетаў, і на другім этапе - адсочваньне яўкі, калі мы маглі ледзь не штохвілінна фіксаваць, колькі людзей прыходзяць. Такім чынам мы здолелі высьветліць і новыя мэханізмы фальсыфікацыі яўкі, якія пачала выкарыстоўваць беларуская ўлада, а менавіта стварэньне выбарчых "каруселяў". І менавіта нашыя назіральнікі ўпершыню ў 101-ай Фрунзенскай акрузе зафіксавалі такую зьяву.

Навумчык: А Вашыя асабістыя ўражаньні ў гэты дзень?

Агульнабеларуская праблема - апатыя людзей

Губарэрэвіч: Актыўнасьць людзей была досыць нізкая, насамрэч людзі ня ішлі, але здаралася, што прыяжджалі цэлымі аўтобусамі, мы бачылі, што гэта арганізаваныя групы. Асноўнае, што я хацеў бы сказаць - у большасьці сваёй выбарцы, якія не прыйшлі на ўчасткі, яны так і не даведаюцца, што ўдзельнічалі ў нейкай арганізаванай кампаніі байкоту, таму што туі мы сутыкнуліся са звычайнай пасіўнасьцю беларускіх грамадзян, якія ўжо за 18 год прызвычаіліся і зразумелі, што ўлада ў Беларусі не выбіраецца, таму няма сэнсу губляць час на паходы на выбарчыя ўчасткі, таму што гэта абсалютна нішто ня зьменіць. І я б ня стаў на месцы апазыцыі, якая ад пачатку казала, што выступае за байкот, радавацца і запісваць гэта на свой рахунак. Тут якраз агульнабеларуская праблема - апатыя людзей. І калі б мы набывалі больш актыўных прыхільнікаў - вось гэта было б нашай перамогай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG