Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі заяўляюць пра новыя «ўкіды» на датэрміновым галасаваньні


Каардынатар групы дэмакратычных назіральнікаў па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Менску Юрась Меляшкевіч паведаміў, што папярэдні дзень датэрміновага галасаваньня быў адзначаны чарговымі фактамі так званай «карусэлі» — галасаваньня адных і тых жа людзей на розных выбарчых участках, а таксама масавага «ўкіду» бюлетэняў.

Паводле ягоных словаў, на ўчастку № 372 разыходжаньні паміж пратаколамі ўчастковых камісій і падлікамі назіральнікаў склалі каля 300 чалавек. На ўчастку № 368 афіцыйныя лічбы перавысілі падлікі назіральнікаў на 67 чалавек, на ўчастку № 368 — на 87.

Падобныя разыходжаньні зафіксаваныя і на іншых выбарчых участках, дзе назіральнікамі працуюць дэмакратычныя актывісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG