Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фотажурналісты — апошнія, каму трэба было помсьціць»


Сьвятлана Калінкіна
Сьвятлана Калінкіна
Чым можна патлумачыць напад уладаў на фотажурналістаў замежных інфармацыйных агенцтваў і удзельнікаў пікету за байкот выбараў? Як уплыў гэта можа мець на агульны фон выбараў і іхнюю ацэнку з боку замежных назіральнікаў? На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.

— Улада апошнія тыдні даволі спакойна сябе паводзіла ў сэнсе рэакцыі на розныя апазыцыйныя пікеты — як за кандыдатаў, гэтак і за байкот выбараў. І вось сёньня адразу некалькі затрыманьняў журналістаў. Ці можна разглядаць гэта як выпадковасьць? Ці ўлада раптам пайшла на зьмену сцэнару выбараў?

— Такія дзеяньні не паддаюцца лёгіцы. З аднаго боку, улада робіць усё, каб выбары былі прызнаныя, каб было менш скандалаў. Зь іншага боку, сама гэтыя скандалы і ўчыняе, як сёньня. Можна гэта тлумачыць і вялікім глупствам, і — наадварот, кансьпіралягічнымі вэрсіямі, паводле якіх сярод сілавікоў ёсьць людзі, якія ня хочуць паляпшэньня стасункаў з Эўропай і працуюць на тое, каб Беларусь заставалася ў ізаляцыі. І кожная з гэтых вэрсіяў мае права на існаваньне.

Але я ўсё ж думаю, што напярэдадні важных палітычных падзеяў у сілавых структурах пачынаюць накручваюць адзін аднаго, і ва ўсім бачаць нейкія хітрыя задумы апанэнтаў. І на гэтым нэрвозе адбываюцца такія падзеі, калі хапаюць журналістаў, учыняюць сусьветныя скандалы, і сваімі рукамі псуюць уражаньне ад выбараў — нават у вачах тых, хто хацеў бы бачыць у Беларусі нейкія прасьветы.

— Можа, такая нэрвовая рэакцыя сьведчыць пра незадаволенасьць уладай рашэньнямі АГП і БНФ, якія пастанавілі зьняць сваіх кандыдатаў з выбарчай гонкі? Маўляў — калі вы не гуляеце па нашых правілах, тады і мы ня будзем сябе стрымліваць.

— Цяжка сказаць. Улады, натуральна, вельмі не задаволеныя тым, што кандыдаты ад апазыцыі зьняліся з выбараў. Аднак фотажурналісты замежных інфармацыйных агенцтваў — гэта апошнія, каму ў дадзеным выпадку трэба было помсьціць. Тое, што адбылося сёньня — перакрэсьлівае ўсе добрыя намеры ўладаў па стварэньні гэтым выбарам станоўчага іміджу. Навошта гэта рабілася — сказаць цяжка. На жаль, у Беларусі лёгікай і рацыяй немагчыма растлумачыць дзеяньні ўладаў, і вельмі часта — дзеяньні сілавікоў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG