У ЗША сёньня прыбылі целы чатырох дыпляматычных работнікаў, забітых у Лібіі падчас пратэстаў супраць фільму «Нявіннасьць мусульман», у якім высьмейваецца прарок Мухамэд. Целы амбасадара Крыса Сьцівэнса і трох іншых супрацоўнікаў амэрыканскага пасольства, забітых у Бэнгазі, сустракалі прэзыдэнт ЗША Барак Абама, віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, дзяржсакратар Гілары Клінтан і міністар абароны Леон Панэта.
Раней сёньня мусульмане ў шэрагу краін сьвету працягвалі дэманстрацыі пратэсту супраць скандальнага фільму. У сталіцы Емэну Сане паліцыя ўжыла вадамёты і папераджальныя стрэлы супраць пратэстоўцаў, якія спрабавалі прарвацца да амбасады ЗША. Амэрыканскія амбасады штурмавалі таксама ў Судане і Тунісе. Паведамляецца пра сутыкненьні ў Індыі і Эгіпце, дзе «Браты-мусульмане» раней заклікалі да агульнанацыянальных мірных пратэстаў. Каля 200 чалавек крычалі сёньня «сьмерць Амэрыцы» ля амэрыканскай амбасады ў сталіцы Інданэзіі Джакарце. Шматтысячныя пратэсты прайшлі ў Тэгеране.
Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан адпрэчыла датычнасьць уладаў ЗША да скандальнага фільму. Яго аўтар — невядомы.