Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП правяла пікет перад тым, як зьняцца з выбараў

абноўлена

Вялікі пікет АГП ля ўнівэрсаму «Рыга»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:24 0:00

Кандыдаты ў дэпутаты ад АГП Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Мікалай Казлоў і Ўладзімер Раманоўскі правялі супольны перадвыбарчы пікет у Менску ля ўнівэрсаму «Рыга».

На сустрэчу, якая прайшла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі з заклікамі да байкоту, прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Тут жа прысутнічалі назіральнікі ад АБСЭ. Міліцыі не было, але прадстаўнік спэцслужбаў вёў апэратыўныя відэаздымкі.

Пачынаючы сустрэчу, Лябедзька заявіў, што іх галоўны зварот да выбарцаў — «ня ўдзельнічаць у ілжэвыбарах у псэўдапарлямэнт, бо ў Беларусі няма парлямэнту, дэпутатаў ня ведаць людзі, і яны нічога ня робяць». Ён паведаміў, што ў гэтую суботу кандыдаты ад АГП здымуцца з выбараў і заклікаюць усіх выбарцаў не прымаць удзел у галасаваньні, а калі прымусяць, то галасаваць супраць усіх.

Багданкевіч ў сваім выступе спыніўся на эканамічных правалах беларускіх уладаў.

Казлоў апавёў пра канкрэтны выпадак фальсыфікацыі, які ён спыніў падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў.

Пра лёс палітвязьняў расказала маці аднаго са зьняволеных Валянціна Аліневіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG