Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Міт Ромні паабяцаў кардынальныя зьмены ў палітыцы ЗША


Міт Ромні
Міт Ромні

Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні выступіў сёньня з крытыкай дзейнага кіраўніка дзяржавы Барака Абамы, які балятуецца на другі тэрмін.

Паводле Ромні найбуйнейшым правалам дзейнай адміністрацыі была палітыка ў дачыненьні да Ірану, якая так і не прывяла да спыненьня ядзернай праграмы гэтай краіны. У выпадку свайго абраньня Ромні паабяцаў "вельмі адрозны" падыход да гэтай праблемы. Альтэрнатыўнага бачаньня вырашэньня іранскага пытаньня ён, аднак, не агучыў.

Акрамя таго Ромні паабяцаў зьмяніць амэрыканскую палітыку ў Аўганістане. Падрабязнасьці новага курсу ён, аднак, не ўдакладніў.

Што да ўнутрыэканамічнай сытуацыі, Ромні рэзка скрытыкаваў абамаўскае "беспрацоўнае аздараўленьне" амэрыканскай эканомікі пасьля крызысу. Пры гэтым рэспубліканскі кандыдат дадаў, што зьбіраецца захаваць у гэтай галіне ключавыя пункты дзейнай палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG