Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішэль Абама: гісторыя Амэрыкі — рабіць немагчымае


Першая лэдзі ЗША выступае на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі
Першая лэдзі ЗША выступае на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі

У амэрыканскім горадзе Шарлат (штат Паўночная Караліна) распачаўся зьезд Дэмакратычнай партыі ЗША. На ім дзейны прэзыдэнт Барак Абама і віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн будуць зацьверджаныя кандыдатамі ад партыі на наступны чатырохгадовы тэрмін на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе.

Штат Паўночная Караліна лічыцца апірышчам Рэспубліканскай партыі, але ў 2008-ым годзе Бараку Абаму ўдалося тут перамагчы. Цяперашнія апытаньні сьведчаць, што ў гэтым штаце рэйтынг Абамы і кандыдата Рэспубліканцаў Міта Ромні прыблізна аднолькавы.

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама выступіла з прамовай, у якой заклікала выбарцаў пераабраць яе мужа Барака Абаму на другі прэзыдэнцкі тэрмін як «чалавека, якому можна давяраць». Прамова была надзвычай эмацыйнай, пад канец выступу у першай лэдзі і многіх слухачоў на вачах выступілі сьлёзы.

«Калі мэты, якія сёньня паўсталі перад намі, здаюцца вельмі складанымі альбо нават невыканальнымі, давайце ніколі не забывацца на тое, што рабіць немагчымае — гэта і ёсьць гісторыя нашай краіны. Гэта тое, што робіць нас амэрыканцамі» — сказала Мішэль Абама.

На зьезьдзе з праграмнай прамовай выступіў мэр Сан-Антоніё 37-гадовы Джуліян Астра, у біяграфіі якога знаходзяць шмат паралеляў з Абамам. Ён таксама выхадзец з этнічнай меншасьці, ён выхоўваўся бяз бацькі, скончыў прэстыжны ўнівэрсытэт і рана пачаў займацца палітыкай. Журналісты прыгадваюць, што ў свой час на зьезьдзе дэмакратаў у 2004 годзе менавіта Абама выступаў з праграмнай прамовай. Джуліян Кастра скрытыкаваў эканамічную праграму рэспубліканцаў і нагадаў, што ў выніку рэалізацыі праграмы Абамы было створана чатыры з паловай мільёны працоўных месцаў.
Дэлегаты зьезду з плякатамі "Наперад" падчас прамовы мэра Чыкага Рэма Эмануэля
Дэлегаты зьезду з плякатамі "Наперад" падчас прамовы мэра Чыкага Рэма Эмануэля

Барак Абама з дочкамі глядзіць прамову жонкі па тэлевізіі
Барак Абама з дочкамі глядзіць прамову жонкі па тэлевізіі

Каля будынку, дзе праходзіць зьезд, адбыліся пратэсты супраць ролі вялікіх карпарацыяў у ЗША
Каля будынку, дзе праходзіць зьезд, адбыліся пратэсты супраць ролі вялікіх карпарацыяў у ЗША
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG